Навіны

Дзень нараджэння Алеся Юркойця

23 жніўня – дзень нараджэння ў краязнаўцы, асветніка і папулярызатара беларускай культуры і мовы Алеся Юркойця. Алесь быў асуджаны на 7 год зняволення па справе мытнікаў – сваёй віны ён не прызнаў.

Алесь Юркойць да зняволення жыў у вёсцы Варняны Астравецкага раёну. Каля 20 гадоў працаваў інспектарам на Ашмянскай мытні. Усталяваў памятныя камяні і шыльды беларускім паэтам (Казімеру Сваяку ў Вільні, Янку Быліну ў Клюшчанах), адкрыў музей братоў Стаповічаў у вёсцы Барані, арганізаваў міжнародныя пленэры жывапісцаў (2007) і скульптараў (2008), паэтычны слэм (2013), правёў шмат лекцый, прэзентацый кніг, вандровак і экскурсій. Алесь стварыў таварыства «Вільняр» – адзіную на Астравеччыне нефармальную краязнаўчую суполку, якая вывучала і пашырала веды пра свой родны край. Таксама Юркойць паставіў помнік паўстанцам у вёсцы Слабодка да юбілею паўстання Кастуся Каліноўскага, адшукаў 20-ы пункт Дугі Струвэ і арганізаваў «Касінерскі фэст».

Можна павіншаваць Алеся Юркойця з днём нараджэння, адправіўшы яму паштоўку па адрасе:  211300, Віцебская вобласць, г/п Віцьба, ПК-3, атр. 8  А.Я. Юркойцю



Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты