Навіны

На Гарадзеншчыне першымі сфармавалі абласную і акруговыя выбарчыя камісіі

У Гародні адбылося супольнае паседжанне Прэзідыума Гарадзенскага аблсавету і Гарадзенскага аблвыканкаму па фармаваннi Гарадзенскай абласной выбарчай камісіі і 13-ці АВК вобласці. Гарадзенцы першымі з усіх рэгіёнаў Беларусі правялі падобнае паседжанне. Яно доўжылася дзве з паловай гадзіны. Вёў паседжанне старшыня Гарадзенскага аблвыканкаму Уладзімір Краўцоў і начальнік галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы аблвыканкаму Валеры Клімовіч. Кворум быў.

На паседжанні прысутнічаў назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель.

Былі разгледжаныя пытанні па колькасным і асабістым складзе АВК, месцы знаходжання камісій і даты першых арганізацыйных паседжанняў. Месцам знаходжання Абласной камісіі вызначаны Гарадзенскі аблвыканкам па вуліцы Ажэшкі 3. каб. 116. Першае паседжанне адбудзецца 2-га верасня. Як і першыя арганізацыйныя пасяджэнні 13-ці АВК па Гарадзенскай вобласці. 10 з 13-ці АВК вобласці будуць знаходзіцца ў райвыканкамах, згодна з пастановай ЦВК, дзе і былі вызначаныя разам з акругамі і адрасы камісій.

Аднагалосна на паседжанні прагаласавалі за колькасны склад Гарадзенскай абласной і 13-ці АВК вобласці (па 13 чальцоў у кожнай камісіі).

У новы склад былі вылучаныя 20-ць прадстаўнікоў на 13-ць месцаў, якія вылучаліся двума спосабамі, зборам подпісаў і ад такіх арганізацый як БРСМ, Беларускі саюз жанчын, Белая Русь, Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі. Таксама вылучаліся прадстаўнікі ад партыі АГП, Гавары праўду, Беларускага дому ў Варшаве, КПБ, БПЛ Справядлівы Свет, ЛДПБ.

Склад Гарадзенскай абласной камісіі абнавіўся на тры чальцы ў параўнанні з выбарамі 2016-га году. Гэта прадстаўнікі праўладных арганізацый. Сярод новых чальцоў у склад Абласной камісіі быў уключаны Ігар Зайко, начальнік аддзелу арганізацыйнай работы і падвышэння кваліфікацыі кадраў галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Гарадзенскага аблвыканкаму, які ішоў ад ФПБ дзяржслужачых і па заявах грамадзян, і яшчэ двое новых чальцоў, вылучаных такім сама чынам ад галіновых ФПБ і па заявах грамадзян.

Ад апазіцыйных структур у склад новай абласной камісіі быў уключаны ўжо вядомы раней прадстаўнік БПЛ Справядлівы Свет Дзмітры Рыжы, які быў у камісіі і на мінулых выбарах 2016-га году. Таксама з палітычных партый з мінулага разу ўключаны праўладны прадстаўнік адразу ад двух арганізацый КПБ і БРСМ Дзяніс Чарняк.

У склад 13-ці АВК было вылучана 219-ць прадстаўнікоў (175 па заявах грамадзян, 206 ад ГА і Палітычных партый, і ад працоўных калектываў – 6). Ад праўладных арганізацый БРСМ, БСЖ, "Белая Русь", ФПБ, Чырвоны крыж, Фонд міру, Савет ветэранаў, Беларуская партыя працы і справядлівасці, КПБ, ЛДПБ.

Асноўнымі крытэрамі адбору былі агучаныя такія, як дзелавыя і асабістыя якасці асоб, аналітычны склад розуму (!), аўтарытэт сярод падначаленых служачых, досвед работы ў камісіях мінулых выбараў!, устойлівасць у дасягненні пастаўленых задач (!), камунікатыўнасць, камунікабельнасць, тактоўнасць.

Па ўсіх вылучэнцах у абласную і 13-ць АВК праходзіла персанальнае абмеркаванне і галасаванне па кожнай кандыдатуры.

Склады АВК змяніліся ад 3 і больш чалавек кожная. Але ў іх увайшлі людзі, якія раней працавалі ў участковых выбарчых камісіях, увайшлі кіраўнікі справамі райвыканкамаў, іх намеснікі, кіраўнікі, ідэолагі, юрысты прадпрыемстваў і арганізацый. Таксама ўвайшлі іншыя бюджэтнікі, настаўнікі, дырэктары школ і гімназій, дактары.

Праўладныя прадстаўнікі вылучаліся двумя спосабамі, ад праўладных ГА і па заявах грамадзн. Дэмакратычна апазіцыйныя - адным.

У склад 13-ці АВК увайшло ад апазіцыйных структур усяго трое вылучэнцаў. АВК № 51 – Святлана Руміна ад БПЛ Справядлівы Свет, АВК № 58 – Міхаіл Караткевіч, таксама ад БПЛ Справядлівы Свет і АВК № 60, ад БСДП Грамада Станіслаў Бокіш. Не ўвайшлі прадстаўнікі ні ад БНФ “Адраджэнне”, ні ад “Руху за Свабоду”, ні ад АГП, ні ад партыі БНФ. 

Пры вылучэнні ж прадстаўнікоў ад праўладных ГА, якіх у камісіі ўвайшло многа, падкрэслівалася па кожнай персоне, што гэта прадстаўнік ад масавай шматтысячнай структуры, якая мае прадстаўніцтвы і ніжэйшыя структуры па ўсіх раёнах Гарадзенскай вобласці.

Адметным ёсць і такі факт, як, прыкладам, што ў АВК № 50 увайшлі 2 ідэолагі, як і на выбарах 2016-га году, Павел Язубец ГТФ “Неман” і Марыя Якімовіч, ААТ Аўтобусны парк Гродна.

На пасяджэнні акрамя назіральніка ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” былі назіральнікі ад праўладных ГА і партый, і журналісты праўладных СМІ.

Ад апазіцыйных структур на пасяжэнні прысутнічаў толькі кіраўнік Гарадзенскай структуры партыі БНФ Вадзім Саранчукоў.

Таксама акрамя журналістаў, праваабаронцаў і назіральнікаў кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары”, толькі адзін з незалежных журналістаў, журналіст Беларускага Радыё Рацыя, які зацікавіўся дадзенай падзеяй і ўзяў інтэрв’ю ў назіральніка кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Рамана Юргеля.

31.08.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты