Навіны

Верасень 2019

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на верасень 2019 году

1 верасьня

80 гадоў таму (1939) – Пачалася другая сусьветная вайна, беларусы з Заходняй Беларусі былі ў складзе польскага войска.

2 верасьня

205 гадоў таму (1814) – Памёр Жан-Эмануіл Жылібэр, французкі прыродазнавец, вучоны, які працаваў у Гародні і Вільні.

3 верасьня

125 гадоў таму (1894) – У мяст. Жыровічы (Слонімскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Хлябцэвіч, удзельнік беларускага грамадзка-літаратурнага руху пач. 20 ст.

110 гадоў таму (1909) – У Гародні заснаваны нелегальны гурток беларускай моладзі.

6 верасьня

255 гадоў таму (1764) – Каралём Рэчы Паспалітай і Вялікім князем ВКЛ абраны Станіслаў Аўгуст Панятоўскі.

7 верасьня

Дзень беларускага пісьменства і друку

305 гадоў таму (1714) – У в. Дзітрыкі (Лідзкі р-н) нарадзіўся Міхал Карыцкі, паэт, грамадзкі дзеяч, педагог.

290 гадоў таму (1729) – Вялікі князь Аўгуст ІІ пацьвердзіў Лідзе магдэбургскае права.

8 верасьня

505 гадоў таму (1514) – Адбылася бітва пад Воршай. Разгром войскамі ВКЛ на чале з Канстанцінам Астрожскім маскоўскага войска. Дзень беларускай вайсковай славы.

9 верасьня

80 гадоў таму (1939) – У в. Саволеўка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Уладзімір Шурпа, беларускі паэт, журналіст, педагог.

10 верасьня

25 гадоў таму (1994) – У Гародні адбылося масавае сьвяткаваньне 480-ых угодкаў перамогі ў бітве пад Воршай.

13 верасьня

105 гадоў таму (1914) – У в. Верабейкі (Сьвіслацкі р-н) нарадзіўся Эдуард Гойлік, беларуска-польскі кампазітар, музычны педагог, хормайстар.

14 верасьня

135 гадоў таму (1884) – У Наваградку (у засьценку Вераскоўшчына) нарадзіўся Фабіян Абрантовіч, беларускі ўніяцкі духоўнік, грамадзка-культурны дзеяч, філосаф, рэлігійны педагог.

17 верасьня

245 гадоў таму (1774) – У Падубісе (Летува) нарадзіўся Тадэвуш Тышкевіч, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ, удзельнік паўстаньняў 1794 і 1830 гг. З 1813 жыў у Сьвіслачы. 

80 гадоў таму (1939) – Савецкія войскі перайшлі мяжу з Польшчай і да 25 верасьня занялі тэрыторыю Заходняй Беларусі разам зь Вільняй і Беластокам. Адбылося далучэньне Заходняй Беларусі да БССР.

20 верасьня

105 гадоў таму (1914) – Нарадзіўся (на Наваградчыне) Базыль Камароўскі, беларускі пісьменьнік, грамадзкі дзеяч эміграцыі (Нямеччына, Канада).

90 гадоў таму (1929) – У Слоніме адчынены краязнаўчы музей.

75 гадоў таму (1944) – Утворана Гарадзенская вобласьць.

21 верасьня

15 гадоў таму (2004) – У Гародні і ваколіцах зафіксаваны землятрус – 2 балы па шкале Рыхтара.

23 верасьня

115 гадоў таму (1904) – У Гародні адбылося выступленьне навучэнцаў мужчынскай гімназіі супраць адкрыцьця расейскай уладай у Вільні помніка Кацярыне ІІ.

24 верасьня

195 гадоў таму (1824) – Пачаў будавацца Аўгустоўскі канал.

115 гадоў таму (1904) – У в. Цяцеркі (Браслаўскі р-н) нарадзіўся Марыян Пецюкевіч, дзеяч заходнебеларускага грамадзка-культурніцкага руху, этнограф. У 1940-ых працаваў школьным інспектарам у Ашмяне.

50 гадоў таму (1969) – У Гародні нарадзіўся Юры Гумянюк, беларускі літаратар, паэт, журналіст.

25 верасьня

105 гадоў таму (1914) – У Зэльве нарадзіўся Аўген Смаршчок, педагог, перакладчык, прафесар, сьвятар БАПЦ (Бельгія).

26 верасьня

95 гадоў таму (1924) – У Альбярціне пад Слонімам айцы-езуіты заснавалі Ўсходнюю грэка-каталіцкую місію з навіцыятам.

27 верасьня

Сусьветны дзень турызму.

28 верасьня

30 гадоў таму (1989) – У Жыровічах аднавіла дзейнасьць Менская праваслаўная духовая семінарыя.

29 верасьня

490 гадоў таму (1529) – Пачаў дзеіць І Статут ВКЛ.

225 гадоў таму (1794) – У в. Заблошчына (непадалёк Вільні) нарадзіўся Ігнат Ходзька, пісьменьнік, мемуарыст. Жыў у маёнтку Дзевятня (Смургонскі р-н).

225 гадоў таму (1794) – У Гародню прыбыў Тадэвуш Касьцюшка, на наступны дзень узнагароджваў паплечнікаў-паўстанцаў.

90 гадоў таму (1929) – Памёр Ян Тарчэўскі, беларускі грамадзкі дзеяч, нашанівец, настаўнік. Нараджэнец в. Асінаўка (Ашмянскі р-н).

25 гадоў таму (1994) – У Гародні прайшлі ўрачыстасьці, прысьвечаныя 200-ым угодкам вызвольнага паўстаньня 1794 году. На будынку Новага замку адчынена мемарыяльная дошка.

 

31.08.2019 Тэгі: Гародня, каляндар

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты