Навіны

Зарэгістраваная ініцыятыўная група адыёзнага чыноўніка

Зарэгістравана ініцыятыўная група кандыдата, які даваў загад зрываць мемарыяльную дошку Ларысы Геніюш у Зэльве

Слонімская акруговая выбарчая камісія зарэгістравала ініцыятыўныя групы двух асобаў па зборы подпісаў выбаршчыкаў у падтрымку вылучэння кандыдатаў у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў. Гэта сябра БНФ са Слоніма Віктар Марчык і старшыня Зэльвенскага раённага Савета дэпутатаў Валянцін Семяняка.

Валянцін Семяняка – асоба сумна знаёмая не толькі на Зэльвеншчыне. Працуючы да пасады кіраўніка Зэльвенскага раённага Савета народных дэпутатаў спадар Семяняка працаваў намеснікам старшыні Зэльвенскага райвыканкама. Гэта той самы Семяняка, які забараняў выступ творчай інтэлігенцыі ў школах раёна. Гэта той самы Семяняка, па загадзе якога была сарвана мемарыяльная дошка Ларысы Геніюш са сцяны хаты на Савецкай вуліцы, дзе яна жыла. Гэта той самы Семяняка, які забараніў праводзіць розныя вечарыны ў гонар вялікай паэткі Беларусі і друкаваць пра яе матэрыялы на старонках раённай газеты “Праца”. Да сённяшняга дня дырэктары школ і настаўнікі без яго дазволу баяцца запрашаць у школы пісьменнікаў, кампазітараў, мастакоў, бардаў. А калі запрашаюць, то просяць не агучваць гэтыя сустрэчы ў СМІ, бо будзе ім непрыемнасць ад Семянякі, калі ён пра гэта даведаецца.

07.09.2019

Відэа

праваабарончыя сайты