Навіны

Саўмін таксама адфутболіў зварот Рамана Юргеля

Гарадзенскі праваабаронец Раман Юргель атрымаў апошнюю адпіску на свае звароты па неканстытуцыйнасці бягучых выбараў у чатыры дзяржаўныя інстанцыі. Апошнім яго зварот адфутболіў Савет міністраў Рэспублікі Беларусь. Пры тым адпіска прыйшла без усялякіх юрыдычных матывіровак і спасылак на заканадаўства. І што характэрна - адказ дадзены з грубым парушэннем тэрміну, адведзеным на адказ па такім звароце. Зварот быў высланы ў Саўмін яшчэ 11 жніўня 2019 года, а СМС пра яго атрыманне прыйшоў Юргелю 14.08.2019. З адказам жа было відавочна зацягнута, што ёсць парушэннем заканадаўства.

Раней Раман Юргель атрымаў адпіскі яшчэ з трох дзяржаўных інстытуцый.

 

Відэа

праваабарончыя сайты