Навіны

У тых, хто збірае подпісы, людзі просяць кардыёлага і рэўматолага (фота)

У чацвер, 12 верасня, адбыліся чарговыя пікеты па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка. Пікеты прайшлі ў двух аграгарадках Слонімскага раёну – Востраве і Міжэвічах.
У час пікету мясцовыя жыхары падыходзілі да стэнду, каб пазнаёміцца з прысутным там прэтэндэнтам ў дэпутаты Віктарам Марчыкам. А потым ставілі свае подпісы. Выбаршчыкі цікавіліся ў Віктара Марчыка пра тое, што ён зробіць, каб стала ўсім лепей жыць, бо жыць сёння, як кажуць вяскоўцы, вельмі цяжка.
Акрамя гэтага, мясцовыя жыхары скардзіліся на праблемы звязаныя з медыцынскім абслугоўваннем у Слонімскім раёне. Адна з такіх праблемаў –  гэта тое, што ў Слоніме няма лекараў – кардыёлага і рэўматолага, і невядома калі яны з’явяцца. Таму вяскоўцы звяртаюцца за тых, хто збірае подпісы за Віктара Марчыка, дапамагчы ім вырашыць пытанне з дактарамі, якіх не хапае ў Слонімскім раёне.

12.09.2019

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты