Навіны

Апазіцыйныя прадстаўнікі разнастайваюць метады

Гарадзенскія апазіцыйныя прэтэндэнты ў кандыдаты, якія зарэгістравалі свае ініцыятыўныя групы, выкарыстоўваюць усё большую разнастайнасць пры зборы подпісаў. На пікеце па зборы подпісаў кіраўніка Гарадзенскай структуры БНФ Вадзіма Саранчукова з’явіўся новы стэнд, на якім кожны, хто аддаў свой подпіс за прадстаўніка БНФ, можа напісаць, чаму ён гэта зрабіў.

Мяркуючы па колькасці надпісаў, гарадзенцам падабаецца гэтае новаўвядзенне. Зрэшты, там кожны можа выказацца ў пісьмовай форме.

Бела-чырвона-белы сцяг па-ранейшаму застаецца галоўным атрыбутам пікета Вадзіма Саранчукова і штодзённа працягвае лунаць у цэнтры горада.

Мікалай Салянкік выкарыстаў свой ўласны, правераны ў іншых варунках метад. Ён апрануў паласатую робу, і тым самым звярнуў на сябе ўвагу вялікай колькасці мінакоў. Мікалай апранаў гэтую паласатую вопратку і раней, прыходзіў у ёй у суд, дзе яго судзілі за правядзенне несанкцыянаванага мерапрыемства. Тады і яго з’яўленне ў паласатай вопратцы разглядалася ўжо само па сабе як мерапрыемства. Зразумела, што несанкцыянаванае.

Зараз жа, на выбарах, пакуль што паласатая роба ў сілавікоў Гародні не выклікае такіх асацыяцый. Нават у спалучэнні з бела-чырвона-белым сцягам, які таксама ёсць пастаянным атрыбутам пікетаў Мікалая Саляніка.

Збор подпісаў працягваецца.   

14.09.2019

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты