Навіны

Азярніца: выбаршчыкаў уводзяць у зман?

У панядзелак, 16 верасня, у аграгарадку Азярніца Слонімскага раёна прайшоў пікет па зборы подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка БНК Віктара Марчыка.
Са слоў некалькіх мясцовых жыхароў стала вядома, што ў Азярніцы таксама збіраюць подпісы за вылучэнне праўладнага прадстаўніка з Зэльвенскага райвыканкама. Пры гэтым людзям кажуць, што больш ні за каго ставіць подпісы нельга, маўляў, той, хто паставіў подпісы за праўладнага вылучэнца – за іншых ставіць нельга. Так вяскоўцаў папярэджвалі зборшчыкі подпісаў. 

Дадзеную сітуацыю Віктар Марчык пракаментаваў так: “Усім і так зразумела, што прызначаны кандыдат ад улады з Зэльвы стане дэпутатам, хоць за яго людзі і не прагаласуюць. Навошта казаць людзям няпраўду падчас збору подпісаў? Магчыма вертыкальшчыкі сёння спалохаліся актыўнасці альтэрнатыўнага прэтэндэнта ў кандыдаты. І такім чынам хочуць спыніць нам збор подпісаў за вылучэнне. Але скажу шчыра, што людзі вельмі актыўна ставяць свае подпісы за кандыдата ад народа, ставяць подпісы ад шчырага сэрца, бо яны хочуць памяняць сваё жыццё, ім надакучыла так жыць, людзі хочуць у краіне перамен да лепшага”.

 

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты