Навіны

Мікалай Статкевіч прыедзе ў Слонім

У нядзелю, 22 верасня, беларускі палітык і грамадскі дзеяч Мікалай Статкевіч наведае Слонім.

Ён прыме ўдзел у пікеце па збору подпісаў за вылучэнне кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Слонімскай выбарчай акрузе № 58 прадстаўніка Беларускага Нацыянальнага Камітэта слонімца Віктара Марчыка. Пікет адбудзецца каля гарадскога рынку з самай раніцы.

Акрамя ўдзелу ў пікеце, проста перад уваходам на рынак, Мікалай Статкевіч пагутарыць са слонімцамі, адкажа на іх пытанні, а таксама пацікавіцца сам, як сёння жывуць людзі 50-тысячнага Слоніма, якія іх хвалююць праблемы і што гараджане думаюць пра лёс сваёй краіны.

Беларускае Радыё Рацыя  

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/mikalaj-statkevich-pryedze-u-slonim/

20.09.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты