Навіны

Гародня можа страціць чарговы гістарычны будынак

Прыкладна ў канцы жніўня бягучага года ў СМІ з’явілася інфармацыя пра тое, што на продаж выстаўляецца надзел зямлі па вуліцы Валковіча, былой – Паўночнай. Фактычна, гэта азначала што будзе страчаны чарговы кавалак Новага Свету – гістарычнага квартала ў самым цэнтры Гародні, часткова занятага драўлянай забудовай. Больш за тое, размова ідзе пра месца на якім, хутчэй за ўсе, маглі захавацца падмуркі старых мануфактур Тызенгаўза – унікальнага помніка горадабудаўнітцва Беларусі. На жаль, усе гэта не было ўлічана пад час падрыхтоўкі да аўкцыёну.

У сувязі з гэтым актыўныя грамадзяне, сярод якіх вядомыя гісторыкі, звярнуліся ў аддзел культуры пры Гарадзенскім аблвыканкаме з лістом, у якім прапанавалі залічыць будынкі, якія зберагліся на гэтым адрэзку вуліцы, у прыватнасці будынак па адрасе вуліца Валковіча-5 да ліку помнікаў гісторыі ды культуры, з той мэтай, каб захаваць іх ад знішчэння.

У выніку аблвыканкам за подпісам начальніка Упраўлення культуры Алены Клімовіч даў адмоўны адказ.

Сітуацыю каментуе гісторык, вядомы даследнік Гародні Андрэй Чарнякевіч:

“У адказе на наш зварот, які давялося чакаць амаль месяц, у катэгарычнай форме свярджаецца, што прадстаўленыя матэрыялы не адпавядаюць Кодэксу Рэспублікі Беларусь аб культуры і ім не хапае канкрэтыкі, маўляў, “прадстаўленне гэтай культурнай каштоўнасці ў яе прычынна-выніковай залежнасці ў сістэме падобных культурных каштоўнасцяў…” не адпавядае заканадаўству. А між іншым будынкі, пра якія ідзе гаворка, маюць значную культурную каштоўнасць: філёнгавыя парадныя дзверы, тонка прапілаваныя кансолі дваровага ганка і брыля параднага ўвахода ды г.д., звязаны з выдатнымі постацямі нацыянальнай гісторыі – беларускім паслом на польскі сейм Сымонам Якавюком, атаманам Дзергачом – Вячаславам Адамовічам, гісторыкам Вацлавам Пануцэвічам…”.

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты