Навіны

А можа намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Віктара Свілу пара ўжо называць дэпутатам?

Па ўсёй Беларусі прэтэндэнты на кандыта ў дэпутаты на так званых выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў яшчэ каля двух тыдняў будуць збіраць подпісы за рэгістрацыю кандыдатамі, а смаргонская раёнка “Светлы шлях” на сваім сайце  26 кастрычніка паведаміла, што райкам БРСМ збірае подпісы ў падтрымку намесніка старшыні Астравецкага райвыканкама Віктара Свілы ўжо як кандыдата ў дэпутаты.
Вось такая адметнасць сёлетніх “выбараў”: прэтэндэнта ў кандыдаты ад улады да рэгістрацыі называюць кандыдатам.
Відавочна, што было б таксама дакладна, каб у гэтай публікацыі назвалі Віктара Свілу дэпутатам.

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты