Навіны

Дзяніс Івашын: “Гібрыдная вайна” Расеі з Беларуссю ўжо ідзе

Журналіст, рэдактар беларускай службы „ІнформНапалм” Дзяніс Івашын падчас выступу на сойме Руху Салідарнасці “Разам” заявіў, што “гібрыдная вайна” Расеі з Беларуссю мае некалькі чыннікаў.

– Расейская Федэрцыя, напрыклад, прапаноўвае фінансавую падтрымку рэжыму Лукашэнкі выключна за інтэграцыйныя інтэнцыі, то бок, калі ён пагодзіцца на інкарпарацыю ў Саюзную дзяржаву, і толькі тады ён атрымае фінансаванне сваёй абсалютна непаспяховай эканамічнай мадэлі.

Журналіст падкрэслівае таксама, што вакол Беларусі расейцы таксама і збіраюць вайсковыя часткі.

– Перадусім гэта тычыцца створанай Расейскай Федэрацыі ўдарна-наступальнай лініі, якая пачынаецца ад Навачаркаска Растоўскай вобласці і цягнецца ажно да Ельні Смаленскай вобласці. Што да Беларусі, то нас вядома цікавіць частка, якая мяжуе з тэрыторый Бранскай і Смаленскай абласцей, новаствораная 144-ая мотастралковая дывізія. Яна ўжо цалкам укамплектаваная. Там ужо стаяць напагатове падраздзяленні, прычым досыць шматлікім падраздзяленням нададзены найменні «ударныя».

Журналіст падкрэслівае, што першыя выпрабаванні “гібрыднай вайны” Расеі адбыліся падчас вайны ў Чачэніі ды ў іншых падобных канфліктах, і “гібрыдная вайна”  ідзе з Беларуссю ўжо некалькі месяцаў.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/palityka/dzyanis-ivashyn-gibrydnaya-vajna-ras/

15.10.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты