Навіны

МЗС Беларусі не акрэдытавала Віктара Парфёненку 11-ы раз!

Стала вядома, што журналіст-фрылансер, сябра Беларускай Асацыяцыі Журналістаў Віктар Парфёненка атрымаў чарговую адмову ў акрэдытацыі. Парфёненка цягам многіх гадоў імкнецца атрымаць акрэдытацыю як журналіст Беларускага Радыё Рацыя. Але ўсё пакуль марна.

У чарговай адмове МЗС Беларусі дадзены наступны адказ: "У сувязі са зваротам аб часовай акрэдытацыі пры Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Беларусь Парфёненкі Віктара Васільевіча ў якасці карэспандэнта ТАА «Беларускі інфармацыйны цэнтр/Беларускае радыё Рацыя» інфармуем, што камісія Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь па разглядзе пытанняў акрэдытацыі журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі пастанавіла адмовіць у акрэдытацыі на падставе падпункта 15.4 пункта 15 Палажэння аб парадку акрэдытацыі ў Рэспубліцы Беларусь журналістаў замежных сродкаў масавай інфармацыі, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 снежня 2008 г. № 2015 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання дзейнасці сродкаў масавай інфармацыі».

Можа зараз Віктару Парфёненку варта падумаць пра тое, каб падаць заяўку на рэгістрацыю ў Кнігу рэкордаў Гінэса!? Чарговая адмова МЗС ужо 11-я (!) па ліку.

Атрымліваецца, што журналісты-фрылансеры апынуліся ў замкнутым коле і па надуманых прычынах не маюць шанцаў акрэдытавацца ў Рэспубліцы Беларусь. Праваабаронцы адзначаюць парушэнне канстытуцыйных правоў і дыскрымінацыю грамадзян па прафесійнай прыкмеце.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты