Навіны

Выбарчыя гонкі

Вы­ба­ры, вы­ба­ры і па вы­ба­рах. На­га­даю толь­кі, што зна­хо­дзім­ся мы ў ся­рэ­дзі­не вы­бар­ча­га поль­ска­га ма­ра­фо­ну. Двац­цаць шо­ста­га мая 2019 го­да мы наг­ля­да­лі за зма­ган­нем у Еў­ра­пар­ла­мент, за­раз тры­нац­ца­та­га каст­рыч­ні­ка 2019 са­чы­лі за вы­ба­ра­мі ў поль­скі Сейм, а праз год ча­ка­юць усіх прэ­зі­дэн­ц­кія гон­кі. Ад­ным сло­вам, ба­раць­ба ў ка­тэ­го­ры­ях са­мых цяж­кіх па­лі­тыч­ных ка­тэ­го­ры­ях.

Каб не звар’­я­цець ад па­лі­тыч­най наг­руз­кі і пас­ля­вы­бар­чых ка­мен­та­ры­яў, ад­ра­зу па аб’­яў­лен­ні пас­ля 21 га­дзі­ны пер­шых вы­ні­каў апы­тан­няў гра­мад­ства, я спа­кой­на пе­рак­лю­чыў ін­фар­ма­цый­ны ка­нал на матч Поль­ш­ча — Ма­ке­до­нія і гля­дзеў аванс Поль­ш­чы на чар­го­вы чэм­пі­я­нат Еў­ро­пы. Вя­до­ма, вы­нік 2:0 быў ужо няз­мен­ным у ад­роз­нен­не ад вы­ні­ку па­лі­тыч­ных спа­бор­ні­цтваў. Та­му пас­ля мат­ча спа­кой­на пай­шоў я спаць, каб з ра­ні­цы і ця­гам дня прыг­ля­дац­ца як мя­ня­юц­ца рэ­зуль­та­ты га­ла­са­ван­ня ў маш­та­бе ва­я­вод­ства і кра­і­ны. Про­ста ме­тад пе­ра­лі­ку га­ла­соў пры­му­шае нас ча­каць вы­ні­каў да апош­няй хві­лі­ны, ка­лі Дзяр­жаў­ная вы­бар­чая ка­мі­сія афі­цый­на апуб­лі­куе коль­касць га­ла­соў ад­да­дзе­ных на па­а­соб­ныя ка­мі­тэ­ты і па­дзел па­соль­скіх ман­да­таў у кож­най вы­бар­чай ак­ру­зе. Ад­нак, ча­ка­ю­чы вы­ні­каў, мож­на ўжо зра­біць пэў­ныя выс­но­вы. Па-пер­шае, вы­ба­ры вый­г­ра­лі перш за ўсё гра­ма­дзя­не Поль­ш­чы, якія пай­ш­лі ў та­кой коль­кас­ці га­ла­са­ваць. Вы­бар­чая яў­ка 61,1% з’яў­ля­ец­ца са­май вы­со­кай з 1989 го­да. Ужо пе­рад вы­ба­ра­мі бы­ло ві­даць, што лю­дзі хо­чуць га­ла­са­ваць. Як пра­ін­фар­ма­ваў стар­шы­ня Дзяр­жаў­най вы­бар­чай ка­мі­сіі суд­дзя Вес­лаў Ка­зя­ле­віч, у маш­та­бе ўсёй кра­і­ны бы­ў 30 111 281 вы­бар­ш­чык. На спі­скі вы­бар­ш­чы­каў, якія за­ха­це­лі га­ла­са­ваць па‑за сва­ім мес­цам жы­хар­ства, за­пі­са­ла­ся звыш 242 ты­ся­чы ча­ла­век. У вы­ба­рах у Сейм (460 пас­лоў), стар­та­ва­ла 5112 кан­ды­да­таў ся­род іх 2152 скла­да­лі жан­чы­ны, а ў Се­нат (100 се­на­та­раў) — 278 ах­вот­ных, у тым лі­ку 45 жан­чын. З ці­ка­ві­нак мож­на да­ве­дац­ца, што най­ста­рэй­шы кан­ды­дат у Сейм меў 92 га­ды, най­ма­лод­шы — 21. Ад­па­вед­на ў Се­нат най­ста­рэй­шым быў 81-га­до­вы кан­ды­дат, а най­ма­лод­ша­му бы­ло 32 га­ды.

Тое, што вы­ба­ры пры­цяг­ну­лі ўва­гу і пат­рэ­бу гра­ма­дзян­скай ак­тыў­нас­ці па­ля­каў, вель­мі доб­ра свед­чаць да­ныя на­конт ах­вот­ных га­ла­са­ваць па‑за ме­жа­мі Поль­ш­чы. Як па­каз­ва­лі ме­дыя, у дзень вы­ба­раў пе­рад поль­скі­мі кон­суль­скі­мі пун­к­та­мі да га­ла­са­ван­ня ста­я­лі аг­ра­мад­ныя чэр­гі. Хо­піць гля­нуць на рэ­гіст­ра­цый­ныя да­ныя. У ЗША за­пі­са­ла­ся га­ла­са­ваць амаль 30 ты­сяч поль­скіх гра­ма­дзян, у Ня­меч­чы­не — звыш 50 тыс., у Вя­лі­каб­ры­та­ніі — амаль 100 тыс. Та­кім чы­нам зма­ган­не за кшталт поль­ска­га пар­ла­мен­та на­бы­ло су­свет­ны маш­таб.

Але да­вай­це па­ма­лень­ку па­ды­хо­дзіць да раз­вяз­кі га­лоў­най сут­нас­ці вы­ба­раў. Та­му ча­ка­ю­чы да апош­ня­га мо­ман­ту, пе­ра­да­ем тыя вы­ні­кі, якія бы­лі да­ступ­ны­мі ў па­ня­дзел­ка­вы пас­ля­а­бе­дзен­ны час. Як ста­ла ўсім вя­до­ма, пе­ра­маг­ло Пра­ва і спра­вяд­лі­васць, ат­рым­лі­ва­ю­чы 43,76 ад­сот­каў, звыш 8 мі­льё­наў га­ла­соў. Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя — 27,24 ад­сот­каў, Са­юз ле­вых дэ­ма­кра­таў — 12,52 ад­сот­каў, Поль­ская ся­лян­ская пар­тыя і «Ку­кіз-15» — 8,58 ад­сот­каў і Кан­фе­дэ­ра­цыя — 6,79 ад­сот­каў. Вы­ба­ры ў Се­нат Пра­ва і спра­вяд­лі­васць выг­ра­вае ў ад­сот­ках, але рэ­аль­на ўсе дру­гія кан­ды­да­ты ма­юць ста­ты­стыч­ную боль­шасць. Зна­чыць па­лі­тыч­нае зма­ган­не рэ­аль­на на­бя­рэ больш кан­ф­лік­т­ны ха­рак­тар. Зра­зу­ме­ла, нас перш за ўсё ці­ка­вяць вы­ні­кі ў Пад­ляш­скім ва­я­вод­стве. Вя­до­ма, што тры се­на­та­ры з рэ­гі­ё­на гэ­та стаў­ле­ні­кі кі­ру­ю­чай дзяр­жа­вай Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці. Марк Ка­ма­роў­скі, Ма­ры­юш Гром­ка, Яцэк Ба­гуц­кі. Гэ­ты апош­ні пе­ра­мог Іга­ра Лу­ка­шу­ка, ды­рэк­та­ра Гай­наў­ска­га бе­ла­ру­ска­га лі­цэя, як адзі­на­га стаў­ле­ні­ка усёй апа­зі­цыі. Пе­ра­мож­ца ат­ры­маў 48 257 ты­сяч га­ла­соў, а прай­г­ра­ны 32 059 ты­сяч га­ла­соў. У вы­ба­рах у Сейм, пе­ра­ма­гае Пра­ва і Спра­вяд­лі­васць ат­ры­моў­ва­ю­чы 52,04%, 270 тыс. 888 га­ла­соў, Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя 21,04%, 109тыс. 527 га­ла­соў, ПСЛ 9,33%, 48тыс. 566 га­ла­соў, СЛД 9,09%, 47тыс.342 га­ла­сы, Кан­фе­дэ­ра­цыя 6,95%, 36тыс. 207 га­ла­соў. З ча­тыр­нац­ца­ці пас­лоў ад на­шае ак­ру­гі ша­нец мае не­за­тап­ляль­ны Яў­ген Чык­він, які з вы­ні­кам 14 083 га­ла­соў апы­нуў­ся на трэ­цім мес­цы са спі­ска Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы. Праз ты­дзень на­пі­шам больш да­клад­на пра вый­г­ра­ных і прай­г­ра­ных гэ­тай біт­вы.

Яў­ген Ва­па

16.10.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты