Навіны

Сакрэтныя сустрэчы “дэпутаткі” Тамары Даўгашэй

Назіральнік кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Андрэй Коця паведаміў, што 23 кастрычніка яго не пусцілі на сустрэчу з кандыдаткай у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Вярхоўнага Савету Тамарай Даўгашэй, якая балатуецца па Гарадзенскай-Ленінскай акрузе №52. Гэтая асоба і зараз ёсць “дэпутаткай” Палаты ранейшага склікання.

23 кастрычніка ў праграме сустрэч Тамары Даўгашэй значыліся ажно чатыры сустрэчы ў Гародні – да абеду дзве сустрэчы ў дзіцячых садках, пасля абеду з 15.00-да 16.00 – у СШ №22. Аднак, ніякай сустрэчы там, у гэтай школе, у гэты час не было.

Чацвёртая сустрэча Даўгашэй з выбарцамі была запланавана з 15.40 да 16.40 ў медыцынскім каледжы. Кандыдатка туды сапраўды прыехала. Андрэй Коця хацеў патрапіць на гэтую сустрэчу, прыйшоў заранёў, аднак яго туды…не пусцілі. Намеснік дырэктара па вучэбна-выхаваўчай працы Данута Барцэвіч адмовіла яму ў гэтым, сказаўшы, што мерапрыемства мае закрыты характар. Маўляў, гэтае мерапрыемства праходзіць у рамках навучальнага працэсу і на ім маюць права прысутнічаць толькі студэнты каледжу.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты