Навіны

Выбарчыя гонкі (працяг)

Сён­ня ў на­шай руб­ры­цы прыг­ле­дзім­ся не­ка­то­рым вы­бар­чым ці­ка­він­кам і нес­па­дзя­ван­кам, якія ме­лі мес­ца ў хо­дзе пар­ла­мен­ц­кіх зма­ган­няў 13 каст­рыч­ні­ка 2019 го­да. У сва­ім па­пя­рэд­нім фе­лье­то­не пі­саў я пра вя­лі­кую коль­касць за­ці­каў­ле­ных ад­даць свае га­ла­сы па‑за ме­жа­мі Поль­ш­чы. У су­ме ў за­меж­ных вы­бар­чых участ­ках пра­га­ла­са­ва­ла 292 709 асоб. Тут пе­ра­мож­цам ста­ла Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя (39,05%) пе­рад Пра­вам і спра­вяд­лі­вас­цю (25,29%), Ле­ві­цай (20,43%), Кан­фе­дэ­ра­цы­яй (11,14%) і ПСЛ (4,10%). Пра­ва і спра­вяд­лі­васць вый­г­ра­ла ў Злу­ча­ных Шта­тах Аме­ры­кі і Ка­на­дзе, але пра­йгра­ла ў еў­ра­пей­скіх ак­ру­гах, дзе га­ла­са­ва­ла знач­на больш вы­бар­ш­чы­каў. Для прык­ла­ду ў Вя­лі­каб­ры­та­ніі 37,38% вы­бар­ш­чы­каў пра­га­ла­са­ва­ла за ГК і 20,04% за ПіС. У Ня­меч­чы­не ад­па­вед­на 42,93% і 25,72%, у Ір­лан­дыі — 39,07% і 20,70%, у Фран­цыі — 42,91% і 26,85%. У Бе­ла­ру­сі на трох вы­бар­чых, кон­суль­скіх участ­ках у Мін­ску, Грод­не і Брэс­це пра­га­ла­са­ва­ла 320 поль­скіх гра­ма­дзян. Вый­г­ра­ла ГК — 137 га­ла­соў, пе­рад ПіС — 119.

Ся­род тых, хто раз­ліч­ваў на га­ла­сы вар­шаў­скіх пра­ва­слаў­ных і поль­скіх пра­ва­слаў­ных гра­ма­дзян, пра­жы­ва­ю­чых па ўсім све­це, быў стар­ту­ю­чы з трыц­цаць трэ­ця­га мес­ца з вар­шаў­ска­га спі­ска Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі (га­ла­сы з за­меж­жа пры­пі­са­ны да вар­шаў­скай ак­ру­гі) вя­до­мы цар­коў­ны ак­ты­віст Аляк­сандр Ва­сы­люк. Ат­ры­маў ён 1016 га­ла­соў, з ча­го ў Вар­ша­ве 757, а ў за­меж­жы — 259, у тым лі­ку два ў Мін­ску. Яго­ны вы­нік па­каз­вае, што ані пра­ва­слаў­ныя Вар­ша­вы, ані ад­на­кан­фе­сій­ныя пра­цоў­ныя міг­ран­ты не да­лі пад­трым­кі свай­му бра­ту па ве­ры.

З шы­ро­ка­га све­ту вяр­та­ем­ся на род­нае Пад­ляш­ша. Дзе­ля ста­ты­сты­кі і гі­ста­рыч­най па­мя­ці да­вай­це пе­ра­лі­чым пе­ра­мож­цаў і коль­касць га­ла­соў, якія яны ат­ры­ма­лі. Ня­гле­дзя­чы на па­боль­ша­ную на звыш два мі­льё­ны коль­касць га­ла­соў для Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці, то ў маш­та­бе і Поль­ш­чы, і Пад­ляш­ска­га ва­я­вод­ства коль­касць дэ­пу­та­таў не па­вя­лі­чы­ла­ся. У Сей­ме ма­ем 235 пі­саў­скіх аб­ран­ні­каў, у тым лі­ку 8 з Пад­ляш­ша. Усё гэ­так ат­ры­ма­ла­ся дзя­ку­ю­чы вы­бар­ча­му ме­та­ду пе­ра­лі­ку га­ла­соў. Са­май важ­най ін­т­ры­гай гэ­тых вы­ба­раў бы­ло тое, што ўсе пяць агуль­на­поль­скія вы­бар­чыя ка­мі­тэ­ты пе­ра­сяк­лі пя­ці­ад­сот­ка­вы бар’­ер ат­ры­ма­ных га­ла­соў. Та­му не бы­ло змар­на­ва­ных га­ла­соў, што спрэ­са­ва­ла роз­ні­цу ў вы­бар­чых вы­ні­ках. За­ці­каў­ле­ным хо­піць па­раў­наць вы­бар­чыя вы­ні­кі ча­ты­рох­га­до­вай даў­нас­ці, каб зра­зу­мець хоць кры­ху сі­стэ­му пад­лі­ку вы­ні­каў. Вось пе­ра­мож­цы з на­ша­га ва­я­вод­ства ад кі­ру­ю­чай пар­тыі: Да­ры­юш Пі­ян­т­коў­скі — 63 878 га­ла­соў (у Бе­ла­сто­ку звыш 25 ты­сяч), Ярас­лаў Зя­лінь­скі — 40 092 (Бе­ла­сток 3144), Адам Ан­д­руш­ке­віч — 29 829 (Бе­ла­сток 9946), Лех Ка­ла­коў­скі — 16 138, Ка­зі­меж Гвяз­доў­скі — 14 101, Аляк­сан­д­ра Шчуд­ла — 12 222 (Бе­ла­сток 1775), Яцэк Жа­лек — 12 141 (Бе­ла­сток 4804), Ме­чыс­лаў Баш­ко — 11 060. Апа­зі­цый­ная Гра­ма­дзян­ская ка­а­лі­цыя мае трох пас­лоў з на­ступ­ны­мі вы­ні­ка­мі: Кшыш­таф Тру­ска­ля­скі — 37 273 (Бе­ла­сток 22 089), Ро­берт Тыш­ке­віч 17 185 (Бе­ла­сток 7436), Яў­ген Чык­він 14 083 (Бе­ла­сток 5297). Тут ба­чым як адзін­ка на спі­ску Ро­берт Тыш­к­евіч прай­г­ра­вае ў больш чым два ра­зы з Кшыш­та­фам Тру­ска­ля­скім і апя­рэдж­вае Яў­ге­на Чык­ві­на. Вель­мі сла­бы вы­нік ат­ры­маў Ро­берт Тыш­ке­віч у са­мім Бе­ла­сто­ку, што на прак­ты­цы абаз­на­чаць бу­дзе чар­го­вую, унут­рыпар­тый­ную вай­ну ў Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі ў маш­та­бе кра­і­ны і ва­я­вод­ства. Поль­ская ся­лян­ская пар­тыя — ПСЛ мае ад­на­го пас­ла, лі­да­ра пар­тыі ў рэ­гі­ё­не Стэ­фа­на Кра­еў­ска­га, які ат­ры­маў 13 439 га­ла­соў, з ча­го 2119 у са­мім Бе­ла­сто­ку. Са спі­ска гэ­тай пар­тыі га­да­мі ў Сейм па­куль бес­пас­пя­хо­ва ба­ла­ту­ец­ца вя­до­мы бе­ла­ру­скі са­маў­ра­да­вец Мі­ко­ла Яноў­скі, які гэ­тым ра­зам наб­раў 2045 га­ла­соў для сва­ёй пар­тыі. Са­юз ле­вых дэ­ма­кра­таў ат­ры­маў адзін ман­дат у асо­бе лі­да­ра спі­ска Паў­ла Кру­ту­ля з вы­ні­кам 13 455 вы­бар­чых бю­ле­тэ­няў (Бе­ла­сток 4902). З ці­ка­ві­нак ад­нос­на гэ­та­га спі­ска ёсць факт, што па­пу­ляр­ны бе­ла­стоц­кі рад­ны Вой­цех Ка­ран­ке­віч узяў у Бе­ла­сто­ку 5297 га­ла­соў з усіх 7641 ад­да­дзе­ных на яго­ную асо­бу. З гэ­та­га спі­ска ба­ла­та­ваў­ся бе­ла­ру­скі ак­ты­віст пар­тыі «Ра­зам» Се­вя­рын Пра­ка­пюк, які з чац­вёр­та­га мес­ца ат­ры­маў 1189 га­ла­соў, а бы­лы бе­ла­стоц­кі рад­ны Мі­ка­лай Мі­ра­но­віч ат­ры­маў уся­го 909 га­ла­соў. Апош­няй пар­ты­яй, якая ат­ры­ма­ла ман­дат, гэ­та ра­ды­каль­на-на­цы­я­на­лі­стыч­на-пра­ра­сей­ская Кан­фе­дэ­ра­цыя. З на­шай ак­ру­гі стар­та­ваў вар­шаў­скі па­ра­шу­тыст гэ­тай гру­поў­кі Ро­берт Він­ніц­кі з пас­пя­хо­вым вы­ні­кам 22 639 га­ла­соў, з ча­го пра­га­ла­са­ва­ла на яго 7788 жы­ха­роў Бе­ла­сто­ка.

Яў­ген Ва­па

24.10.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты