Навіны

У Свіслачы і Якушоўцы прайшоў традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года (шмат фота)

У Свіслачы і Якушоўцы 27 кастрычніка прайшоў традыцыйны Дзень памяці паўстанцаў 1863 года. Яго ўдзельнікамі сталі каля 50 чалавек з Гародні, Ваўкавыску, Лідскага раёну, Менску. Прыехаўшыя наведалі магілы Віктара Каліноўскага і Віктара Дзесяціка на старых Свіслацкіх могілках, потым усклалі кветкі і паставілі зьнічкі да помнікаў Кастусю Каліноўскаму і Рамуальду Траўгуту.

Потым удзельнікі фэсту скіраваліся ў Якушоўку, дзе таксама прайшлі выступы і расказвалася пра родавае гняздо Каліноўскіх. 

Прадстаўнікі міліцыі ў цывільным здымалі імпрэзу на відэа, але не перашкаджалі ўдзельнікам ушанаванння памяці нацыянальных герояў.

Традыцыйны Фэст памяці паўстанцаў 1866 года праходзіць у Свіслацкім раёне ўжо больш 25 гадоў.

 

Архіў

Відэа

праваабарончыя сайты