Навіны

Гародня: адміністрацыйны рэсурс і "загон" студэнтаў

На бягучым тыдні ў Гародні можна было выразна прасачыць заканамернасць і сістэмнасць у выкарыстанні адміністрацыйнага рэсурсу ў перадвыбарчай агітацыі за праўладных кандыдатаў.

Прыкладам, 31 кастрычніка, на сустрэчы кандыдата Ірыны Луканскай (галоўны доктар гарадской дзіцячай паліклінікі, дэпутат абласнога савету, кіраўнік Гарадзенскай гарадской арагнізацыі Беларускага саюзу жанчын – і гэта ўсё пра яе) па Гарадзенскай-Занёманскай акрузе №49 з студэнтамі Гарадзенскага прафесійнага хіміка-тэхналагічнага каледжу ў актавай залі было сабрана больш 160 студэнтаў. Арганізоўвала сустрэчу кіраўніцтва каледжа па спісах груп студэнтаў. Намесніца дырэктара каледжа, яна ж старшыня ўчастковай выбарчай  камісіі №24 Вольга Карпенка ў фае перад уваходам у залу ўласнаручна запісвала тых, хто прыходзіць. Іншыя члены УВК, яны ж завучы і выкладчыкі каледжу, хадзілі са спісамі студэнтаў, сачылі за рассаджваннем прыйшоўшых і адзначалі прысутнасць навучэнцаў.

1 лістапада аналагічная сустрэча прайшла ў Гарадзенскім прафесійным каледжы будаўнікоў, дзе студэнты ня толькі навучаюцца, але і пражываюць побач у інтэрнаце. Дырэктар каледжу Алена Жалязняковіч, яна ж старшыня ўчастковай выбарчай камісіі №26, яна ж дэпутат Гарадзенскага гарсавету, з іншымі работнікамі, членамі камісіі, таксама актыўна дапамагалі ў арганізацыі сустрэчы і сачылі за яўкай і прыйшоўшымі на сустрэчу іншымі выбарцамі, рэгіструючы іх у журнал. Іншай кандыдатцы па гэтай жа акрузе №49 Жанне Гасцяевай (Беларуская партыя «Зялёныя») усё ж таксама ўдалося выступіць, дзякуючы сваёй настойлівасці і ўрэшце вуснай згодзе кандыдата Ірыны Луканскай і акруговай камсіі, пасля дзвюх скаргаў на кіраўніцтва гэтай АВК. На сустрэчы прысутнічалі каля 60 студэнтаў.

Відавочна, што для арганізацыі сустрэч з праўладнымі кандыдатамі актыўна выкарыстоўваецца адміністрацыйны рэсурс.

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты