Навіны

Час памяці

Па­ча­так мі­ну­ла­га тыд­ня ў бе­ла­ру­ска-пра­ва­слаў­най пра­сто­ры Пад­ляш­ша прай­шоў пад дзвю­ма зна­мя­наль­ны­мі па­дзе­я­мі. Пра­гра­ма се­сіі ра­ды го­ра­да Бе­ла­сто­ка ў па­ня­дзе­лак 28 каст­рыч­ні­ка прад­вяш­ча­ла вя­лі­кія эмо­цыі. А ўсё дзя­ку­ю­чы пун­к­ту ў пра­гра­ме, які меў вы­нес­ці на га­ла­са­ван­не пе­рай­ме­на­ван­не ву­лі­цы імя Зыг­мун­та Шэн­дзе­ля­жа псеў­да­нім „Лу­паш­ка” на ву­лі­цу Пад­ляш­скую. Пры­га­дай­ма, што ў ка­ман­дзі­ра „Лу­паш­кі” і яго жаў­не­раў ёсць на сум­лен­ні цы­віль­ныя ах­вя­ры з лі­ку лі­тоў­цаў Ві­лен­ш­чы­ны і пра­ва­слаў­ных бе­ла­ру­саў са спа­ле­ных пад­ляш­скіх вё­сак Па­то­ка, Ві­лю­кі і Доў­гі Брод.

Іні­цы­я­та­ра­мі зме­ны бы­ло ча­ты­рох пра­ва­слаў­ных рад­ных з «Фо­ру­му мен­шас­цей Пад­ляш­ша» — чле­наў клу­ба Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы, які ра­зам на­ліч­вае 16 рад­ных, што скла­дае боль­шасць у бе­ла­стоц­кай га­рад­ской ра­дзе з 27 дэ­пу­та­таў. Зда­ва­ла­ся б, што пры та­кой раск­лад­цы га­ла­соў апа­зі­цый­ны клуб Пра­ва і спра­вяд­лі­вас­ці, той, які ра­ней, ма­ю­чы пе­ра­ва­гу ў ра­дзе па­пя­рэд­ня­га склі­кан­ня пры­няў су­пя­рэч­лі­вую наз­ву ву­лі­цы, не мае шан­цаў у га­ла­са­ван­ні. Але як ака­за­ла­ся на прак­ты­цы, зме­на наз­вы ву­лі­цы ад­бы­ла­ся пры пе­ра­ва­зе толь­кі... ад­на­го го­ла­су — тры­нац­цаць да два­нац­ца­ці. Ад­куль та­кое ўзя­ло­ся? Па-пер­шае двое рад­ных з Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы Іа­ві­та Ху­дзік і Мар­цін Моск­ва не пры­ня­лі ўдзе­лу ў па­ся­джэн­ні ра­ды. Зга­да­ныя асо­бы гэ­та вель­мі бліз­кія суп­ра­цоў­ні­кі лі­да­ра ту­тэй­шай Гра­ма­дзян­скай плат­фор­мы Ро­бер­та Тыш­ке­ві­ча. Трэ­цяй асо­бай з гэ­та­га клу­ба, якая пра­га­ла­са­ва­ла ра­зам з апа­зі­цы­яй, ака­заў­ся бы­лы фут­ба­ліст, а за­раз пра­цаў­нік бе­ла­стоц­ка­га фут­боль­на­га клу­ба «Яге­ло­нія» Ра­фал Грыб. У вы­пад­ку та­ко­га а не ін­ша­га га­ла­са­ван­ня, ма­быць, не бу­дзе та­ям­ні­цай па­зі­цыя фа­на­таў фут­боль­на­га клу­ба, якія пад­т­рым­лі­ва­юць край­не на­цы­я­на­лі­стыч­ныя гру­поў­кі. Пад­тры­маць рад­ных, пры­хіль­ні­каў ка­ман­дзі­ра „Лу­паш­кі”, з’я­ві­ла­ся шмат­люд­ная і ба­я­ві­тая пуб­лі­ка, якая ма­ё­ра, а за­раз пал­коў­ні­ка Зыг­мун­та Шэн­дзе­ля­жа лі­чыць сва­ім ге­ро­ем і пат­ры­я­тыч­ным узо­рам. У та­кой ат­мас­фе­ры га­ла­са­ван­не за ад­ме­ну наз­вы ву­лі­цы для кож­на­га з рад­ных — пры­хіль­ні­каў ад­ме­ны наз­вы — бы­ло на­пэў­на вя­лі­кім псі­ха­ла­гіч­на-гра­мад­скім вык­лі­кам. Маю тут на ўва­зе бяз­г­рэш­ны, а за­тым без­рэф­лек­сіў­ны культ вык­ля­тых жаў­не­раў, які за­раз з’яў­ля­ец­ца га­лоў­ным эле­мен­там гі­ста­рыч­на-аду­ка­цый­най па­лі­ты­кі сён­няш­ніх улад. Та­му на жаль, ужо сён­ня ві­даць, з якой хва­ляй ва­раж­не­чы і ці­ску суст­рэ­лі­ся пры­хіль­ні­кі ад­ме­ны наз­вы ву­лі­цы.

Вы­нік га­ла­са­ван­ня на прак­ты­цы аба­зна­чае, што неў­за­ба­ве ў Бе­ла­сто­ку бу­дзем мець да­чы­нен­не з роз­ны­мі іні­цы­я­ты­ва­мі ўша­на­ван­ня ад­на­го з сім­ва­лаў пас­ля­ва­ен­на­га поль­ска­га ўзбро­е­на­га пад­пол­ля, яко­га культ па­шы­ра­ец­ца на агуль­на­дзяр­жаў­ным уз­роў­ні. Ужо сён­ня мож­на прад­ба­чыць, што з’яў­лен­не пом­ні­ка „Лу­паш­ку” ў га­рад­ской пра­сто­ры Бе­ла­сто­ка бу­дзе спра­вай блі­жэй­шых не­каль­кіх ме­ся­цаў.

Зла­чын­ствы „Лу­паш­кі” на мір­ных бе­ла­ру­скіх жы­ха­рах Пад­ляш­ша гэ­та не­вя­лі­кая част­ка та­го, што мэ­та­на­кі­ра­ва­на здзей­с­ніў ат­рад На­цы­я­наль­на­га вай­ско­ва­га за­дзі­но­чан­ня пад ка­ман­да­ван­нем ка­пі­та­на Ра­му­аль­да Рай­са „Бу­ра­га”. Яго­ны рэйд па Бе­ла­сточ­чын­не гэ­та спа­ле­ныя на­шы вё­скі і цы­віль­ныя смя­рот­ныя ах­вя­ры. Ся­род іх і трыц­цаць за­ка­та­ва­ных 31 сту­дзе­ня 1946 го­да бе­ла­ру­скіх ва­за­коў у ле­се ка­ля Пу­ха­лаў-Ста­рых. Ра­шэн­нем Са­бо­ра Епі­ска­паў Поль­скай Аў­та­ке­фаль­най Пра­ва­слаў­най Цар­к­вы ад 29 каст­рыч­ні­ка 2019 го­да да лі­ку свя­тых му­ча­ні­каў Пад­ляш­скай і Хол­м­скай зям­лі да­лу­ча­ны імё­ны зга­да­ных трыц­ца­ці ва­за­коў, па­рэш­т­кі якіх пе­ра­па­ха­ва­ны на мо­гіл­ках у Бель­ску-Пад­ляш­скім. Дзень ма­лі­тоў­на­га ўша­на­ван­ня му­ча­ні­каў-ва­за­коў уста­ноў­ле­ны Са­бо­рам Епі­ска­паў на апош­нюю су­бо­ту лі­пе­ня — у дзень За­ле­шан­скай Іко­ны Бо­жай Ма­ці.

Та­кім чы­нам ні­чым не­ві­на­ва­тыя лю­дзі, якіх ві­ной у ва­чах „Бу­ра­га” быў толь­кі адзін факт, што вы­па­ла ім на­ра­дзіц­ца і жыць бе­ла­ру­са­мі, і то пра­ва­слаў­ны­мі, да­ча­ка­лі­ся веч­най па­мя­ці не толь­кі ў на­шым свец­кім, але і ду­хоў­ным вы­мя­рэн­ні. Ня­хай гі­ста­рыч­ная і Бо­жая спра­вяд­лі­васць ахоў­вае па­мяць усіх ня­він­на за­гі­нуў­шых на­шых прод­каў з рук усіх тых сіл, якім пе­раш­ка­джа­ла, што зва­лі­ся бе­ла­ру­са­мі.

Яў­ген Ва­па

08.11.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Лістапад 2019
123
45678910
11121314151617
18192021222324
252627282930

Відэа

праваабарончыя сайты