Навіны

Датэрміновае галасаванне стартуе з "загонаў". Дадавайце свае гісторыі

daterm_ilust2.jpg

Ілюстрацыйнае фота

 

Напярэдадні і ў першы дзень датэрміновага галасавання ў сеціве пачалі з'яўляцца паведамленні ад студэнтаў розных навучальных устаноў краіны, у якіх яны кажуць пра тое, што іх прымушаюць ісці на ўчасткі і галасаваць датэрмінова.

У тэлеграм-канале "Беларусь головного мозга" з'явілася інфармацыя ўжо пра дзевяць ВУЗаў краіны.  

 

«Выбары-дурыбары», ці Што рабіць, калі заганяюць на ўчастак?

У прававым лікбезе ад "Вясны" разбіраемся, ці можна прымусіць удзельнічаць у выбарах і як пазбегнуць ціску на вучобе або працы.

Таксама паступаюць паведамленні пра "загоны" на телеграм-канал "Выбары. Беларусь"

 

Актывістка Аліна Красачка паведамляе ў Facebook пра Мінскі дзяржаўны медыцынскі каледж. 

Каналу "Отчислено" таксама пацвердзілі, што ў  БНТУ у суботу і панядзелак выхадныя з нагоды выбараў. 

І яшчэ раз пра БНТУ.

Не застаўся ў баку і Палескі дзяржуніверсітэт.

У Ваўкавыскім каледжы ГрДУ студэнтам не патрэбныя пашпарты, каб прагаласаваць датэрмінова. "Нічога страшнага", - сказалі ім...

Студэнты Факультэту міжнародных адносін БДУ паведамляюць, што ў інтэрнаце №3 на вахце студэнтаў спыняюць і прымушаюць ісці галасаваць. 

"Радыё Свабода" паказвае, як галасуюць студэнты 11-га інтэрната БДУ, што ў студэнцкай вёсцы на пр. Дзяржынскага ў першы дзень датэрміновага галасавання.   

 Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт.

У Віцебскім дзяржаўным медыцынскам універсітэце прапануюць 10 гадзін "адпрацовак" для жыхароў інтэрната за ўдзел у датэрміновым галасаванні, паведамляе канал "Выбары. Беларусь".

Інфармацыя будзе дапаўняцца.


Кампанія “Праваабаронцы за свабодныя выбары” у чарговы раз нагадвае, што выбары – гэта права, а не абавязак, і кожны грамадзянін мусіць самастойна абіраць калі і за каго галасаваць. Калі вы сутыкнуліся з парушэннямі пад час датэрміновага галасавання, калі ласка, тэрмінова паведамляйце назіральнікам: elections2019@spring96.org, Facebook  і Тэлеграм-канал праваабаронцаў.

“Праваабаронцы за свабодныя выбары”.

 

http://spring96.org/be/news/94932

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты