Навіны

АВК 49 не задаволіла скаргу Жанны Гасцяевай

16 лістапада ў Гародні адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі №49. Выклікана яно было скаргай кандыдаткі ў дэпутаты, прадстаўніцы Беларускай партыі “Зялёныя” Жаннай Гасцяевай. Яна падала скаргу, абапіраючыся на факты ўжывання адміністрацыйнага рэсурсу і прымусу да галасавання.

У выніку камісія скаргу Гасцяевай не задаволіла. Маўляў, факты ўжывання адміністрацыйнага рэсурсу дырэктарамі каледжаў, старшынямі камісій і іншымі недаказальныя, паколькі ад студэнтаў і працоўных калектываў пры датэрміновым галасаванні скаргі не падаваліcя.

Што характэрна, рашэнне па "разглядзе" скаргі было падрыхтаванае загадзя і выдрукавана. Галасавалі члены камісіі аднагалосна, пры тым старшыні камісіі Ірыны Мірановіч на паседжанні АВК не было.

Жанна Гасцяева мае намер абскардзіць рашэнне АВК №49 у тэрытарыяльную выбарчую камісію.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты