Навіны

Камісія прыбрала "долг", але пакінула БРСМ

Камісія выбарчага ўчастку №17 па Гарадзенскай-Цэнтральнай выбарчай акрузе №51 дала адказ назіральніку Уладзіміру Хільмановічу на яго скаргу

Камісія яшчэ ў дзень напісання скаргі прыбрала слова "долг" на інфармацыйным стэндзе, але адмовілася здымаць адтуль агітацыйны плакат праўладнай арганізацыі БРСМ. Адмову камісія матывавала тым, што ў аграрным універсітэце сярод студэнтаў ажно 70% - члены БРСМ і іх трэба належна інфармаваць пра выбары. Адмову камісія матывавала тым, што інфармацыны стэнд - гэта не тэрыторыя выбарчага ўчастку. Уладзімір Хільмановіч жа перакананы, што такая рэклама БРСМ на ўваходзе ў выбарчы ўчастак - гэта парушэнне роўнасці пры агітацыі за кандыдатаў.

17.11.2019

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты