Навіны

Чыноўнікі ігнаруюць патрабаванне 683 грамадзян

У кастрычніку ажно 683 грамадзянаў звярнуліся ў Гарадзенскі гарвыканкам з двума патрабаваннямі: размяшчаць гандлевыя аб’екты тыпа кіёскаў  “Табакерка” на адлегласці  не менш 500 метраў ад устаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры і спорта;  вызначыць для гэтых аб’ектаў 2-3 месцы на ўскрайку горада.
Па меркаванні грамадзян, гэтыя аб’екты  з’яўляюцца наўпроставай рэкламай тытунёвых вырабаў. І гэта пры тым, што яны размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад пералічаных устаноў і нават на веладарожках.
Свой зварот грамадзяне таксама абгрунтавалі Рамачнай канвенцыяй Усясветнай арганізацыі аховы здароўя па барацьбе супраць тытуню, удзельніцай якой з’яўляецца Беларусь, паводле якой у Еўропе цягам 2015-2025 гадоў стаіць задача па зніжэнні роўню распаўсюджанасці ўжывання тытуню як мінімум на 30% да 2025 г. у параўнанні з роўнем ужывання 2010 г.

Заяўнікі атрымалі адказ ад 6 лістапада 2019 г. №1008/Кол-439/Э за подпісам намесніка старшыні Гарадзенскага гарвыканкама Зоі Кулешы. У ім гэта адказная  асоба на двух з паловай старонках пералічыла месцы, дзе можна і дзе нельга прадаваць шкодныя для здароўя вырабы. І на трэцяй зрабіла выснову: “Табакеркі” у Гародні размешчаны паводле заканадаўства.

Зоя Кулеша
Але пры гэтым ні слова пра тое, як пашырэнне сеткі продажу тытунёвых вырабаў стасуецца са згаданай  Рамачнай канвенцыяй і чаму такія гандлёвыя кропкі нельга размяшчаць так, як патрабуюць грамадзяне.
Хоць відавочна, што вырашэнне праблемы цалком ў кампетэнцыі мясцовага органа ўлады.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты