Навіны

Аніводзін. Аднагалосна.

19-га лістапада адбылося першае паслявыбарчае пасяджэнне Гарадзенскай абласной ТВК па зацвярджэнні вынікаў выбараў дэпутатаў па вобласці. На ім таксама адбыўся разгляд скаргі кандыдаткі па ВА № 49 Жаны Гасцяевай. Кандыдатка скардзілася на неправамернасць выкарыстання праўладнай кандыдаткай Ірынай Луканскай адміністратыўнага рэсурсу і арганізацыі сустрэч з ветэранамі з дапамогай гарадзенскага гарвыканкаму. Скарга прадказальна была не задаволеная, і рашэнне па ёй ужо было падрыхтаванае заранёў.

   Як паведамляе доўгатэрміновы назіральнік ад кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Раман Юргель, адметным ёсць тое, што за ўсе пратаколы АВК па 13-ці акругах сябры камісіі прагаласавалі аднагалосна, у тым ліку і ўключаныя ў склад некаторых камісій прадстаўнікі апазіцыйных партый БСДПГ, і БПЛ Справядлівы Свет. Таксама зрабіў як і яго калегі і прадстаўнік БПЛ Справядлівы Свет у абласной камісіі.

   На паседжанні таксама прысутнічалі два назіралька ад АБСЕ. Але нават ім паказалі толькі праект рашэння, а вось выніковую табліцу з лічбамі і адсоткамі пакуль не. Сказалі пакажуць заўтра.

   Увогуле, па дадзеных камісіі па вобласці прагаласавала 594864 чалавекі. Гэта 79, 04 %. Самая высокая яўка прадстаўленая па сельскіх акругах, якія не былі закрытыя назіральнікамі. Прадказальна праўладныя кандыдаты набралі па звестках камісіі па 62 % – 74 % галасоў.

   Апазіцыйны кандыдат, зноў жа па звестках камісіі, не прайшоў аніводзін.

   А яшчэ супраць усіх, нават па звестках камісіі, прагаласавала ад пяці да дзесяці адсоткаў выбарцаў.

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты