Навіны

Смяротнае пакаранне: дзяржава працягвае прыцягваць за вушы састарэлыя лічбы дваццацігадовай даўніны

Мурал на адным з будынкаў у Мінску, які знішчылі ўлады. Фота: generation.by

Мурал на адным з будынкаў у Мінску, які знішчылі ўлады. Фота: generation.by

Актывіст і блогер з Маладэчна Руслан Кісялёў  размясціў у сацыяльных сетках адказ на электронную петыцыю з патрабаваннем ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі, дасланую ў Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу.

Аўтары петыцыі перакананыя, што “смяротнае пакаранне супярэчыць прынцыпам маралі і агульначалавечым каштоўнасцям”.

“Таксама права на жыццё і забарона катаванняў, а таксама бесчалавечнага і зневажальнага годнасць абыходжання ляжаць у аснове Еўрапейскай Канвенцыі аб правах чалавека… Улічваючы выкладзенае і на падставе Закона Рэспублікі Беларусь ад 08.07.2008 N 370-З "Аб Нацыянальным сходзе Рэспублікі Беларусь" патрабуем ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне ў Беларусі”, - паведамляецца ў петыцыі.

“Увядзенне мараторыя на выкананне смяротных прысудаў або поўная адмена смяротнага пакарання ў цяперашні час не падтрымліваецца большасцю насельніцтва Беларусі”, - такі адказ 16 лістапада даслаў кіраўнік рабочай групы па вывучэнні праблематыкі смяротнага пакарання Ў Палаце прадстаўнікоў Андрэй Навумовіч.

Далей Навумовіч звыкла і традыцыйна прыводзіць вынікі рэферэндума 1996 года, які, дарэчы насіў усяго толькі рэкамендацыйны характар, пад час якога 80% прагаласаваўшых выказалася за захаванне выключнай меры пакарання і ў дадатак спасылаецца на сацыялагічныя даследваннні 2017-2018 года, калі 60% рэспандэнтаў выказалася за захавання смяротнага пакарання.

Але ці так гэта насамрэч?

Партал TYT.BY нядаўна правёў адмысловае інтэрнэт-галасаванне. Па стане на 13 лістапада ў ім прынялі ўдзел 39 421 грамадзян. За адмену смяротнага пакарання выступілі 44,31%, за захаванне выключнай меры пакарання - 45,7%, не змаглі з адказам або прапанавалі свой варыянт адказу 9,67% чытачоў партала.

 

https://dp.spring96.org/be/news/95203

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты