Навіны

У Смаргоні небывалая паказуха

У Смаргоні з 22 па 24 лістапада будуць праводзіцца чарговыя  “Дажынкі” абласнога роўню.
Старажылы не ўзгадваюць такога адначаснага капіталаўкладання сродкаў у аднаўленне дарог і ходнікаў цэнтральнай часткі горада, прыбірання тэрыторыі. На відных месцах выкошвалася нават прыцьмелая трава.Такая з’ява яўна не па кішэні мясцоваму бюджэту, а таму можна меркаваць, што будаўнічыя арганізацыі яшчэ доўга будуць чакаць канчатковага разліку за свае аўральныя высілкі.
Калі раней святы ў Смаргоні ўкладваліся ў адзін дзень, то зараз яны з падрыхтоўкай ахопяць аж чатыры дні.
Афіцыйная праграма запланавана на 23 лістапада. Але 20 лістапада супрацоўнікі міліцыі распаўсюдзілі пісьмовае паведамленне, што  ўжо 21 лістапада з 14 гадзін  часткова перакрываецца рух транспарту ў цэнтры горада па вуліцы Савецкай.
Цалкам паралізуецца рух транспарту  з 8 ранку 22 лістапада да 22 гадзін 24 лістапада, то бок фактычна на тры дні, на пяці вуліцах.
А гэта азначае, як растлумачылі супрацоўнікі міліцыі пры ўручэнні жыхарам гэтых вуліц паведамленняў, што ўсе гэтыя дні жыхары мусяць або не  выкарыстоўваць свае аўтамабілі, або перапаркаваць іх на іншыя двары і вуліцы, дзе рух не будзе абмежаваны.
Такі ровень абмежавання свабоды перамяшчэння  жыхароў дзеля паказушнага мерапрыемства ў Смаргоні раней не назіраўся.

21.11.2019 Тэгі: Смаргонь, Сморгонь

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты