Навіны

Выбары тут і там

Мі­нае чар­го­вы ты­дзень сум­на-шэ­ра­га лі­ста­па­да, а ў поль­скай і бе­ла­ру­скай па­лі­ты­цы тэм­пе­ра­ту­ра быц­цам з лі­пень­скай жа­ры. Так скла­ла­ся, што ў Рэс­пуб­лі­цы Бе­ла­русь ме­на­ві­та 17 лі­ста­па­да прай­шоў ад­бор стаў­ле­ні­каў кі­раў­ні­ка бе­ла­ру­скай дзяр­жа­вы Аляк­сан­д­ра Лу­ка­шэн­кі ў яго «кі­шэн­ны пар­ла­мент». Вя­до­ма бы­ло за­га­дзя хто прой­дзе, та­му не­ка­то­рыя жур­на­лі­сты з не­вя­ліч­кай до­зай па­мыл­кі яш­чэ пе­рад да­тэр­мі­но­вым га­ла­са­ван­нем скла­лі спі­скі на­мен­к­ла­тур­на-на­род­ных наз­на­чэн­цаў. За­тое аў­та­ры­тар­нае «свя­та дэ­ма­кра­тыі» мае да­лей на мэ­це рас­п­ра­віц­ца з ты­мі, хто лі­чыць, што дэ­мак­ра­тыч­ныя пра­цэ­ду­ры, ці то ў час вы­ба­раў, ці ў што­дзён­ным жыц­ці яш­чэ па­трэб­ныя ў гэ­тай кра­і­не. Пры на­го­дзе су­поль­нас­ці поль­ска-бе­ла­ру­скіх па­лі­тыч­ных тэр­мі­наў, у 2020 г., так­са­ма як і ў Поль­ш­чы, вы­па­дае тэр­мін прэ­зі­дэн­ц­кіх вы­ба­раў у Бе­ла­ру­сі. Тут у ад­роз­нен­ні ад на­шай дзяр­жа­вы ўжо ве­да­ем не толь­кі тэр­мін, але і вы­нік. Та­му, што ў мі­ну­лую, вы­бар­чую ня­дзе­лю Аляк­сандр Ры­го­ра­віч Лу­ка­шэн­ка афі­цый­на пац­вер­дзіў, што пра­даў­жае сваё дзяр­жа­ваў­лад­дзе на чар­го­вы тэр­мін. Ка­лі ўсё ўжо яс­нае і зра­зу­ме­лае, то лі­чу, што ў та­кім вы­пад­ку ўся­ля­кія гуль­ні ў доў­га­тэр­мі­но­выя і ка­рот­ка­тэр­мі­но­выя на­зі­ран­ні ні­ко­му аб­са­лют­на не­пат­рэб­ныя. На­зі­ран­ні за­пат­ра­ба­ва­ныя, ка­лі ма­ем шанц на мі­ні­мум дэ­ма­кра­тыч­най кан­ку­рэн­цыі.

За­раз на­ад­ва­рот, яны про­ста шко­дзяць.Так як у па­пя­рэд­ніх га­дах так­са­ма. Іх за­да­ча — нес­ці ней­кую ілю­зію на­конт іс­на­ван­ня вы­бар­ча­га пра­цэ­су. Са­мыя сфаль­шав­аныя вы­ба­ры і іх вы­нік гэ­та не праб­ле­ма для «за­ход­ніх па­лі­тыч­ных элі­таў». На­га­да­ем, ха­ця б ві­зіт бы­ло­га мар­шал­ка Се­на­та Польшчы Ста­ніс­ла­ва Кар­чэў­ска­га ў Мінск і кам­п­лі­мен­ты ў ад­рас кі­раў­ні­ка дзяр­жа­вы — «цёп­ла­га і сар­дэч­на­га ча­ла­ве­ка». Ця­пе­раш­ні кі­раў­нік бе­ла­ру­скай дзяр­жа­вы і так амаль чвэрць ста­год­дзя мае між­на­род­ны, уні­каль­ны ста­тус «прыз­на­на­га, бу­ду­чы неп­рыз­на­ным». Уся­ля­кія на­зі­ран­ні вы­ба­раў — дым­ная зас­ло­на, пат­рэб­ная За­ха­ду для ган­д­лю з кі­раў­ні­ком Бе­ла­ру­сі, а не для дэ­ма­кра­тыі.

Пер­шае па­ся­джэн­не поль­ска­га Сей­ма і Се­на­та за­вяр­шы­ла­ся вы­ба­ра­мі но­вых улад пар­ла­мен­та. Ка­лі ў Сей­ме ўсё бы­ло яс­ным з са­ма­га па­чат­ку, што тут ула­да­рыць Пра­ва і спра­вяд­лі­васць, то ў Се­на­це вы­ба­ры но­ва­га мар­шал­ка за­ся­ро­дзі­лі ўва­гу жур­на­лі­стаў і са­міх па­лі­ты­каў. Вы­бар Та­ма­ша Гродз­ка­га з Гра­ма­дзян­скай ка­а­лі­цыі стар­шы­нёю вы­шэй­шай па­ла­ты пры­ня­се на­пэў­на не толь­кі роз­дум і рэф­лек­сію се­на­та­раў, але ўвя­дзе эмо­цыі і па­лі­тыч­ныя ін­т­ры­гі ў кан­тэк­с­це ўсёй агуль­на­поль­скай па­лі­ты­кі. Тут, ап­ра­ча бя­гу­чай па­лі­ты­кі і за­ка­на­даў­чай пра­цы, усе пры­сту­па­юць да прэ­зі­дэн­ц­кай біт­вы. Для ўсіх ужо зра­зу­ме­лым ста­ла, што гра­мад­ства не вель­мі лю­біць і не пад­т­рым­лі­вае ва­ен­ных эмо­цый сён­няш­ніх па­лі­ты­каў. Та­му пер­шае па­ся­джэн­не Сей­ма бы­ло амаль паз­баў­ле­нае кан­ф­ран­та­цый­ных эле­мен­таў. Вы­сту­пы прэ­зі­дэн­та, мар­шал­каў Сей­ма і Се­на­та, лі­да­раў па­лі­тыч­ных пар­тый бы­лі кам­п­ра­міс­ны­мі і ка­рэк­т­ны­мі ў ад­рас сва­іх кан­ку­рэн­таў. Толь­кі край­не пра­вая «Кан­фе­дэ­ра­цыя» з са­мо­га па­чат­ку рэз­ка ад­кі­дае па­лі­тыч­ныя да­моў­ле­нас­ці Сей­ма ІХ склі­кан­ня. Да­моў­ле­нас­ці най­боль­шых па­соль­скіх клу­баў бы­лі бач­ны па вы­ба­рах кі­раў­ні­цтва і ўкам­п­лек­та­ван­ні ка­мі­сій Сей­ма. Тут у поў­най зго­дзе, амаль ад­на­га­лос­на пры­ма­лі­ся ра­шэн­ні ў спра­ве раз­мер­ка­ван­ня па­сад. Апа­зі­цыя так­са­ма без праб­лем ат­ры­ма­ла кі­ра­ван­не не­каль­кі­мі важ­ны­мі ка­мі­сі­я­мі, што вык­лі­ка­ла не толь­кі здзіў­лен­не, але і абу­рэн­не жур­на­лі­стаў пра­вых ме­ды­яў. Прэм’­ер-мі­ністр Поль­ш­чы Ма­тэ­вуш Ма­ра­вец­кі, наз­на­ча­ны прэ­зі­дэн­там Ан­джэ­ем Ду­дай кі­ра­ваць чар­го­вым ура­дам аб’­яд­на­най пра­ві­цы, на сваю інаў­гу­ра­цыю зап­ра­шае ўсіх бы­лых прэм’­е­раў пас­ля 1989 го­да. Ці гэ­та па­ча­так но­вай тра­ды­цыі пе­ра­ем­нас­ці ўла­ды? Ці толь­кі ад­на­ра­зо­вы па­лі­тыч­ны ход пе­рад прэ­зі­дэн­ц­кай кам­па­ні­яй? А мо гэ­та про­ста стра­тэ­гія ўра­да, які не хо­ча мець прык­ле­е­най лат­кі пра­вых яст­ра­баў і авантурнікаў? Як вя­до­ма здаў­на, з ваў­коў не зро­бім ве­ге­та­ры­ян­цаў, але бра­хан­не ўпу­стую і за­па­лох­ван­не ідэ­а­ла­гіч­най ту­пас­цю з бо­ку ўсіх удзель­ні­каў па­лі­тыч­на­га про­ці­ста­ян­ня вя­дзе іх да ад­моў­на­га рэй­тын­гу ся­род звы­чай­ных вы­бар­ш­чы­каў. Та­му па­куль мы апы­ну­лі­ся, мож­на мо­віць, у пэў­ным раз­да­рож­жы, без яр­кіх прыз­на­каў вай­ны і без ад­наз­нач­на­га пе­ра­мір’я па­між ва­ра­гу­ю­чы­мі, па­лі­тыч­ны­мі пля­мё­на­мі.

Яў­ген Ва­па

21.11.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты