Навіны

Калі доўга біць па хворай галаве - прызнаешся ва ўсім, нават у спажыванні наркотыкаў

Аляксандр Скалдуцкію Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Аляксандр Скалдуцкі. Фота: Беларускае Радыё Рацыя.

Жыхар аграгарадка Малеч Бярозаўскага раёна 30-гадовы Аляксандр Скалдуцкі вымушаны быў агаварыць сябе ва ўжыванні наркотыкаў пасля некалькіх удараў па галаве начальнікам аддзела барацьбы з незаконным абаротам наркотыкаў Бярозаўскага РАУС. 

Як паведамляе Беларускае Радыё Рацыя, Скалдуцкі раней меў цяжкую чэрапна-мазгавую траўму, доўга лячыўся і стаіць на ўліку ў неўролага.

Канфлікт здарыўся яшчэ ў сярэдзіне кастрычніка. Пасля першых удараў супрацоўніка міліцыі Складуцкі папрасіў не біць яго па галаве, паведаміўшы пра траўму. Але ўдары не спыніліся, і тады мужчына сказаў, што падпіша патрэбныя дакументы. Дзіўным чынам, тэставанне ў бальніцы на наяўнасць у крыві наркотыкаў супала з абвінавачваннямі менавіта пасля размовы ўрача з міліцыянтам, кажа Аляксандр Скалдуцкі:

– Ён мне нанёс адзін удар па галаве, пасля яшчэ раз. Я папрасіў яго не біць, бо я маю сур’ёзныя траўмы галавы. Пасля гэтай інфармацыі ён яшчэ раз мяне ўдарыў. І сказаў, каб я нармальна размаўляў з гэтым супрацоўнікам, інакш мяне закрыюць і далей працягнуць размову.

 Паводле сябра Праваабарончага цэнтра “Вясна” Сержука Русецкага, нічога дзіўнага, што чалавек падпісаў патрэбныя міліцыянтам дакументы нават не чытаючы, калі ведаў, да чаго могуць прывесці ўдары ў траўмаваную галаву:

– Безумоўна, каб пазбавіцца пакутаў. Як ён казаў, каб не стаць інвалідам. І каб пасля, вырваўшыся на волю, паспрабаваць бараніць свае правы, сваю праўду.

 

Фота: Беларускае Радыё Рацыя.
Фота: Беларускае Радыё Рацыя

 

Са скаргамі на дзеянні міліцыянтаў Скалдуцкі звярнуўся ў пракуратуру Бярозаўскага раёна. Але не паспеў ён перадаць скаргу, як тыя, на каго скардзіўся, з’явіліся ў доме бацькі, спрабуючы забраць Аляксандра ў аддзел. Як аказалася, у пракуратуры працуе жонка таго, хто, па словах Скалдуцкага, выбіваў у яго прызнанні. Зараз ягонай справай займаецца Следчы камітэт.

Паўторны дабраахвотны тэст на наяўнасць у крыві наркотыкаў у Берасцейскім наркадыспансеры паказаў адмоўны вынік.

 

http://spring96.org/be/news/95252

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты