Навіны

Няма акрытага падліку – будуць фальсіфікацыі

Па выніках назірання за падлікам галасоў выбарчай камісіяй №5 Смаргонскай выбарчай акругі №59 праваабаронца Алесь Дзергачоў накіраваў у акруговую камісію скаргу.
У ёй звярнуў увагу, што убачаная працэдура падліку не адпавядае артыкулу 55 ў сукупнасці з артыкулам 13 Выбарчага кодэкса.
Так, артыкул 55 рэгулюе толькі паслядоўнасць ускрыцця  скрыняў (датэрміновае, па месцы жыхарства і ў дзень выбараў). А працэдура падліку гэтым артыкулам увогуле не рэгулюецца. Таму адзінае патрабаванне да падліку – адпаведнасць артыкулу 13, які прадугледжвае адкрытасць і галоснасць выбараў. Каб гэта забяспечыць, трэба дэманстраваць кожны бюлетэнь сябрам камісіі і назіральнікам, каб тыя бачылі, за каго аддадзены голас, а пасля пералічваць перад назіральнікамі раскладзеныя па кандыдатах стосы бюлетэняў.
Аднак фактычна стосы бюлетэняў за кандыдатаў Віктара Свілу і Ірыну Вештард браліся   па невялікай колькасці ўсімі членамі камісіі. Вынікі падліку кожным членам камісіі  негалосна перадаваліся старшыні камісіі, а той перадаваў сакратару. Затым сакратар агалошваў вынік сумавання  лічбаў.
Такая працэдура фактычна з’яўляецца таемнай і не выключае фальсіфікацыі, бо кожны член камісіі ведае вынік выключна асабістага падліку бюлетэняў, а агучаная затым сакратаром выніковая лічба не спраўджваецца  агульным пералікам.
Як сведчыць адказ на скаргу за №19 ад 20.11.2019, якую падпісала старшыня АВК Раіса Захарыч, бачанне назіральнікам працэсу, які апісаў у скарзе Алесь Дзергачоў і ў дадатак да таго чытанне ўголас старшынёй камісіі вынікаў падліку, як яна лічыць, з’яўляецца адкрытасцю і галоснасцю.  А тое, што не дэманструецца пры падліку кожны бюлетэнь, то гэта як быццам бы не прадугледжана заканадаўствам.
Каментуючы адказ, праваабаронца выказаў меркаванне, што ва ўмовах, калі заканадаўства ўвогуле не рэгламентуе працэдуру падліку, некарэктна спасылацца на тое, што дэманстрацыя кожнага бюлетэня за кандыдата з наступным галосным падлікам складзеных у стос бюлетэняў не прадугледжана заканадаўствам. Зразумела ж, што толькі такая працэдура падліку забяспечыць выкананне артыкула 13 Выбарчага кодэкса ў частцы адкрытасці і галоснасці. Так падлічваюць, напрыклад, ва Ўкраіне. А тое, як няўхільна арганізоўвае падлік Цэнтральная выбарчая камісія Рэспублікі Беларусь ужо каля 20 гадоў – ад нячысціка. Крытыку на гэты конт яна цынічна не ўспрымае. А гэта вядзе да міжнароднай ізаляцыі Рэспублікі Беларусь як парушальніцы свайго ж выбарчага заканадаўства і, разам з тым, міжнародных стандартаў у галіне выбараў.

 

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты