Навіны

Былой журналістцы «Белсату» адключылі інтэрнэт за «штраф», якога не было

Былая журналістка «Белсату» Вольга Чайчыц 28 лістапада атрымала SMS-паведамленне ад мабільнага аператара МТС, у якім гаворыцца, што паводле рашэння судовага выканаўцы, паслугі сувязі спыненыя, піша "Белсат".

Журналістка Вольга Чайчыц

Судовы выканаўца Яна Васюк сцвярджае, што гэта «за суд у Лідзе [імаверна гаворка ідзе пра штраф за сюжэт, які выйшаў у эфіры “Белсату”]». Пра праблему з нясплочаным штрафам судовы выканаўца нібыта даўно паведаміла журналістцы праз Viber.

Вольга Чайчыц кажа, што сёлета «ніякіх судоў па Лідзе не было», а ўсе штрафы за ранейшыя матэрыялы, апублікаваныя на Belsat.eu, былі сплачаныя.

«Яны абавязаныя прэтэнзіі выстаўляць у пісьмовым выглядзе на пошту. Без гэтага не могуць абмяжоўваць сувязь. Але нічога не было. На Viber мне таксама ніхто нічога не дасылаў», – кажа Вольга Чайчыц.

Хатні інтэрнэт, прывязаны да сім-карты МТС, у журналісткі таксама адключылі.

Летась Вольга Чайчыц стала тэлевізійнаю асобай году.

У 2018 годзе яе часцей за іншых журналістаў, якія супрацоўнічаюць з «Белсатам», штрафавалі за «незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ».

 

http://spring96.org/be/news/95296

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты