Навіны
Рэгіянальны каляндар на снежань
Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на снежань 2019 году
1 сьнежня
100 гадоў таму (1919) – У Начы памёр Вандалін Шукевіч беларускі археолаг, этнограф, калекцыянер. Пахаваны ў роднай в. Нача (Вараноўскі р-н).
30 гадоў таму (1989) – У Гародні прайшла ўстаноўчая канферэнцыя гарадзкога аддзялення Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.
2 сьнежня
140 гадоў таму (1879) – У Шчучыне нарадзіўся Фэлікс Стацкевіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, выдавец, педагог, актывіст Грамады і ТБШ.
110 гадоў таму (1909) – Нарадзілася Зінаіда Станкевіч, культурніцкая дзяячка беларускай эміграцыі. У 1930-ыя гады настаўнічала ў Шчучыне і Наваградку.
3 сьнежня
205 гадоў таму (1814) – Нарадзіўся (на Меншчыне) Восіп Гашкевіч, дыплямат, мовазнавец, дасьледнік Японіі і Кітаю, натураліст. Жыў у в. Малі (Астравецкі р-н).
6 сьнежня
100 гадоў таму (1919) – У сваім маёнтку пад Харкавам бандытамі забіты Аляксандар Булатовіч, падарожнік, дасьледнік Усходняй Афрыкі, дыплямат, праваслаўны іераманах, які паходзіў з Гарадзеншчыны.
7 сьнежня
195 гадоў таму (1824) – У маёнтку Тупальшчына (Смургонскі р-н) нарадзіўся Юльян Бакшанскі, удзельнік вызвольнага руху, камандзір паўстанцкага атраду ў 1863 годзе, публіцыст.
9 сьнежня
45 гадоў таму (1974) – Памерла Юлія Бібіла, беларуская бібліёграфка, майстарка мастацкага ткацтва. Нараджэнка мяст. Поразава (Сьвіслацкі р-н).
11 сьнежня
140 гадоў таму (1879) – У Варшаве памёр Адам Сузін, удзельнік вызвольнага руху, падарожнік. У 1819 скончыў Гарадзенскую гімназію.
14 сьнежня
90 гадоў таму (1929) – Польскія ўлады забаранілі на тэрыторыі Заходняй Беларусі народны гімн “Ад веку мы спалі”. У хуткім часе ён быў забаронены і ў Савецкай Беларусі.
15 сьнежня
45 гадоў таму (1994) – У Берасьці памёр Уладзімір Калесьнік, беларускі літаратуразнавец, крытык, празаік. Нараджэнец в. Сіняўская Слабада (Карэліцкі р-н). Пахаваны ў Берасьці.
16 сьнежня
30 гадоў таму (1989) – У Лідзе прайшла ўстаноўчая канферэнцыя гарадзкога аддзялення Таварыства Беларускай Мовы імя Францішка Скарыны.
17 сьнежня
170 гадоў таму (1849) – У Альбярціне (пад Слонімам) нарадзіўся Зыгмунт Пуслоўскі, мецэнат, калекцыянер.
18 сьнежня
85 гадоў таму (1934) – У Вільні памёр Альбін Стаповіч, беларускі грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар, музычны педагог, публіцыст. Нараджэнец в. Барані (Астравецкі р-н). Пахаваны на могілках Росы.
19 сьнежня
55 гадоў таму (1964) – У вёсцы Лаша (Гарадзенскі р-н) адчынены мемарыяльны музей Яўхіма Карскага.
22 сьнежня
95 гадоў таму (1924) – На Наваградчыне нарадзіўся Міхась Кожыч, беларускі настаўнік, кіраўнік арганізацыйнага аддзелу Саюзу Вызвалення Беларусі, вязень савецкіх канцлягераў. Жыў і працаваў у Любчы, Наваградку, Поўберагу.
24 сьнежня
235 гадоў таму (1784) – У в. Гайна (Лагойскі р-н) нарадзіўся Зарыян Даленга-Хадакоўскі, вучоны-славяназнавец, этнограф, фальклярыст. Жыў у Наваградку (1802-04) і Варончы (Карэліцкі р-н, 1807-09).
210 гадоў таму (1809) – У Вільні памёр Канстанцін Атасельскі (нар. каля 1739 г. у Львове), тэатральны мастак, майстар дэкаратыўнага жывапісу. Працаваў у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н).
10 гадоў таму (2009) – У Гародні памёр Георгі Тарасевіч, беларускі архітэктар, грамадзкі актывіст. Нараджэнец в. Пілкі (Мастоўскі р-н). Пахаваны ў Гародні.
25 сьнежня
Каляды (Божае Нараджэньне) паводле грыгарыянскага календара.
175 гадоў таму (1844) – У Вішнёўцы (каля Ардашоў, Смаргонскі р-н) памёр Адам Храптовіч, асьветнік, удзельнік паўстаньня 1794, мецэнат мастацтваў і навукі. Заснаваў у Шчорсах буйную пачатковую школу.
100 гадоў таму (1919) – У в. Дзетамля (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Кастусь Мярляк, беларускі грамадзка-культурны-рэлігійны дзеяч, дзеяч БНР у эміграцыі (Італія, Аргентына, ЗША).
27 сьнежня
160 гадоў таму (1859) – У Беластоку нарадзіўся Лазар Замэнгоф, лекар, вынаходнік мовы эсперанта. Пэўны час жыў у Гародні.
95 гадоў таму (1924) – У Парыжы памёр Леў Бакст (Розэнберг), парыжскі жывапісец і графік, тэатральны мастак, заканадаўца моды. Нараджэнец Гародні.
30 сьнежня
140 гадоў таму (1879) – У Гародні нарадзіўся Якуба Чэхаўскі, беларускі атлет і барэц.
135 гадоў таму (1884) – Адкрыты рух па чыгунцы Вільня-Ліда-Лунінец.