Навіны

Распаўсюд "Народнай Волі" у Смаргоні

Першы дзень зімы ў Смаргоні адзначаны распаўсюдам сярод жыхароў прыватнага сектара і інтэрнатаў асобнікаў газеты "Народная воля".
Выданне ўтрымлівае адмысловую старонку кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары", у якой падводзяцца вынікі назірання за прайшоўшай так званай "выбарчай кампаніяй".
Выснова сотняў незалежных назіральнікаў: выбары далёкія ад дэмакратычных нормаў.
Газета таксама паведамляе, што прадстаўнікі дэмакратычных палітычных партый у Смаргонскай выбарчай акрузе Ірына Вештард і Іван Крук "атрымалі" адпаведна 10,15% і 3,44% галасоў выбаршчыкаў.

02.12.2019

Архіў

Сьнежань 2019
1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
3031

Відэа

праваабарончыя сайты