Навіны

Ахоўнікі памяці Каліноўскага

На мі­ну­лым тыд­ні сва­і­мі ва­чы­ма, а трап­ней бу­дзе ска­заць сва­і­мі сэр­ца­мі і ду­ша­мі, на гэ­тай ста­рон­цы пра па­ха­ван­не Ка­сту­ся Ка­лі­ноў­ска­га 22 лі­ста­па­да ў Віль­ні вы­каз­ва­лі­ся Ула­дзі­мір Хіль­ма­но­віч і Вік­тар Са­зо­наў. Гэ­ты апош­ні аса­бі­ста — эма­цы­я­наль­ны­мі сло­ва­мі — па­поў­ніў аў­тар­скі цыкл фе­лье­то­наў пад зна­мя­наль­ным за­га­лоў­кам «Дэпутаты Ка­лі­ноў­ска­га». Ме­на­ві­та на­шы гро­дзен­скія сяб­ры і суп­ра­цоў­ні­кі рэ­дак­цыі Ула­дзі­мір Хіль­ма­но­віч, Вік­тар Са­зо­наў, свя­той па­мя­ці Дзі­ма Кі­сель і свіс­лац­кія ак­ты­ві­сты па­кой­ны Вік­тар Дзе­ся­цік і Юры Гле­бік і ін­шыя ўжо чвэрць ста­год­дзя ў Свіс­ла­чы і Яку­шоў­цы ахоў­ва­юць па­мяць Ка­сту­ся і Вік­та­ра Ка­лі­ноў­скіх — бе­ла­ру­саў, якія за­ха­це­лі кі­нуць вык­лік та­га­час­най ру­скай ім­пе­рыі.

Зга­да­ныя лю­дзі ра­зам са сва­і­мі пап­леч­ні­ка­мі ўзя­лі на ся­бе ця­жар вы­бу­доў­ван­ня не­за­леж­най, на­цы­я­наль­най і дзяр­жаў­най бе­ла­ру­скай па­мя­ці. А з чым, як не з усім, што бе­ла­ру­скае па дзяр­жаў­ным ха­рак­та­ры, зма­га­юц­ца пра­ма­скоў­скія сі­лы ва ўлад­ных струк­ту­рах Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь? Бо дзе ж сэнс і ло­гі­ка ка­раць пат­ры­ё­таў, якія сва­і­мі на­ма­ган­ня­мі пац­вяр­джа­юць су­ве­рэ­ні­тэт Бе­ла­ру­сі. Як гэ­та за­гу­чыць не па­ра­дак­саль­на, але, на маю дум­ку, з ві­лен­скай ма­ні­фе­ста­цыі сі­лы бе­ла­ру­ска­га ду­ху па чы­ста па­лі­тыч­на-аса­бі­стых ін­та­рэ­сах за­да­во­ле­ны на­пэў­на... Аляк­сандр Лу­ка­шэн­ка. Ме­на­ві­та ві­лен­ская, ма­са­вая бе­ла­ру­ская пры­сут­насць для Аляк­сан­д­ра Ры­го­ра­ві­ча ёсць стра­шыл­кай і ко­зы­рам у раз­мо­ве з ра­сій­скім кі­раў­ні­цтвам на­конт сва­ёй асо­бы як веч­на­га кі­раў­ні­ка кра­і­ны. Бо ж ка­лі не ён, то да ўла­ды мо­гуць дай­с­ці тыя, якіх сва­ім ма­скоў­скім гас­па­да­рам па­ка­жа на не­пад­цэн­зур­ных стуж­ках. Тых, якіх не маг­лі ў бе­ла­ру­скім тэ­ле­ба­чан­ні па­ба­чыць са­мі бе­ла­ру­сы. Між Бо­гам і праў­дай, то і поль­скае пуб­ліч­нае тэ­ле­ба­чан­не мае не менш на сва­ім сум­лен­ні са сва­ім ка­мен­та­ры­ем і воб­ра­зам з ві­лен­скіх ура­чы­стас­цей.

Ві­лен­скім па­ха­ван­нем вы­бу­доў­ва­юц­ца гра­ма­дзян­скія га­ран­тыі для бе­ла­ру­скай не­за­леж­нас­ці, на якіх свае ін­та­рэ­сы ска­ры­стоў­вае так­са­ма і ця­пе­раш­няя ўла­да. Бо ж гэ­та ме­на­ві­та неп­рыў­лад­ныя бе­ла­ру­сы пат­ра­пі­лі сва­і­мі ар­гу­мен­та­мі пе­ра­ка­наць лі­тоў­скі ўрад на­даць бе­ла­ру­скае аб­ліч­ча ў мо­ве і на ма­гіль­ным сло­ве як трэ­ця­му, паў­нап­раў­на­му аб’­ек­ту свят­ка­ван­няў. Та­му вы­ступ­лен­не ў Віль­ні ві­цэ-прэм’­е­ра Бе­ла­ру­сі Іга­ра Пет­ра­шэн­кі, між ін­шым, са сло­ва­мі, што спра­ва Ка­сту­ся Ка­лі­ноў­ска­га бы­ла і дзяр­жа­ват­вор­чай, бы­ло пэў­ным прыз­нан­нем пун­к­ту гле­джан­ня не­за­леж­най гра­мад­скас­ці. Та­ды, іду­чы за яго­ны­мі сло­ва­мі, вер­ты­каль­ныя струк­ту­ры і су­ды Гро­дзен­скай воб­лас­ці мо­жа па­він­ны пе­ра­стаць аказ­ваць шмат­га­до­вы ад­мі­ніст­ра­цый­ны, су­до­вы і псі­хіч­ны ціск на ар­га­ні­за­та­раў свят­ка­ван­няў у Свіс­ла­чы і Яку­шоў­цы? А мо іх за­раз па­ка­раць за ан­ты­дзяр­жаў­ныя дзе­ян­ні? Так з хо­ду згад­ваю, што за гэ­тыя па­дзеі Вік­тар Са­зо­наў быў пяць ра­зоў аш­т­ра­фа­ва­ны су­дом, Ула­дзі­мір Хіль­ма­но­віч і Юры Гле­бік — па ча­ты­ры ра­зы. Бы­лі і ін­шыя ах­вя­ры па­ка­ран­няў. Та­му ар­га­ні­за­та­ры па­він­ны дзе­ля па­мя­ці ства­рыць кні­гу пе­рас­ле­ду гэ­тых па­дзей.

Паў­стан­не 1863-1864 га­доў пра­йгра­ла, але па­мя­тай­ма, што ад­ме­на ў той час пры­гон­на­га ста­ту­су ся­лян цар­скі­мі ўла­да­мі, то не што ін­шае як бо­язь пе­рад шы­рэй­шай пад­трым­кай паў­стан­ц­кіх ло­зун­гаў ся­ля­на­мі. Лё­са­выз­на­чаль­ная, вы­ра­ша­на па дум­цы ся­лян спра­ва пры­нес­ла і та­кія па­дзеі, ка­лі ся­ля­не сва­і­мі ру­ка­мі ла­ві­лі паў­стан­цаў і пе­ра­да­ва­лі іх цар­скім сал­да­там. Да­стат­ко­ва па­чы­таць у поль­скай лі­та­ра­ту­ры Стэ­фа­на Жэ­ром­ска­га, каб ад­чуць і зра­зу­мець якая бы­ла прор­ва і ня­на­вісць па­між та­га­час­ны­мі поль­скі­мі пры­гон­ны­мі ся­ля­на­мі і іх па­на­мі жыц­ця і зям­лі.

У вы­пад­ку яш­чэ шмат­вя­ко­ва­га, цы­ві­лі­за­цый­на­га ка­та­ліц­ка-пра­ва­слаў­на­га кан­ф­лік­ту на на­шым поль­ска-бе­ла­ру­скім па­меж­жы ў пры­да­так да са­цы­яль­най ва­раж­не­чы паў­стан­не пры­но­сі­ла жах­лі­выя гі­сто­рыі ме­на­ві­та ў на­шым кут­ку све­ту. Ах­вя­ра­мі бы­лі не толь­кі лю­дзі ся­лян­ска­га ці шля­хец­ка­га сас­лоў­яў, але пра­ва­слаў­ныя і ка­та­ліц­кія свя­та­ры. Па­мяць ме­на­ві­та пра за­бі­тых паў­стан­ца­мі пра­ва­слаў­ных ба­цюш­каў на Пад­ляш­шы бе­зу­моў­на прад­выз­на­чае і за­раз наш ту­тэй­шы аг­ляд і ацэн­ку тых гі­ста­рыч­ных па­дзей, якія ме­лі мес­ца ў 1863-1864 га­дах. Да­рэ­чы, пры кож­най гра­ма­дзян­скай ці паў­стан­ц­кай вай­не ў лю­бой кроп­цы све­ту без па­доб­ных гі­сто­рый, на жаль, не абыс­ці­ся.

Яў­ген Ва­па

Архіў

Люты 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829

Відэа

праваабарончыя сайты