Навіны

Доўгі шлях чалавецтва да Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека

10 снежня 1948 года Генеральная Асамблея Арганiзацыi Аб’яднаных Нацый зацвердзiла i абвясцiла Усеагульную дэкларацыю правоў чалавека. Гэты важны ва ўсе часы дакумент паўстаў не на голым месцы. Яму папярэднічала шматвекавая гісторыя чалавецтва, якая ва ўсе часы стварала розныя маніфесты, хартыі ды іншыя дакументы, закліканыя падкрэсліць важнасць захавання годнасці і свабоды чалавека.

Відэафільм, які быў створаны праваабаронцамі "Вясны" і прысвечаны 70-годдзю прыняцця Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, цікава і падрабязна распавядае пра той шлях, які грамадства прайшло да гэтай даты, а таксама пра актуальнасць захавання правоў чалавека ў часы сённяшнія.

 
 
http://spring96.org/be/news/95412

Відэа

праваабарончыя сайты