Навіны

Іераманаха Вікенція Кавалькова выклікалі ў міліцыю

Святара Беларускай аўтакефальнай праваслаўнай царквы іераманаха Вікенція Кавалькова выклікалі па тэлефоне ў Маскоўскі і Ленінскі аддзелы міліцыі Менска.

У Ленінскі аддзел міліцыі ён павінен з’явіцца 15 снежня, а ў Маскоўскі – а 10-й гадзіне 16-га снежня. Прычына – удзел у акцыях на Кастрычніцкай плошчы 7-8 снежня, скіраваных супраць пашыранай інтэграцыі Беларусі і Расеі, кажа айцец Вікенцій:

– Цікава, што ў той дзень ніхто нас не забіраў. Хаця калі мы падышлі да расейскай амбасады, там стаялі аўтазакі, гатовыя, усё было ачэплена АМОНам. Але нікога не бралі… Хачу нагадаць усім, што на 20 снежня ў нас запланавана новая акцыя супраць інтэграцыі, на 18 гадзін, на той самай плошчы Каліноўскага.

Выклікі ў міліцыю таксама атрымалі сустаршыня БХД Вольга Кавалькова, актывіст Леанід Кулакоў, ; жыхарка Менску Вольга Лагацкая, Зміцер Казлоў (ён жа блогер Шэры Кот) з Барані, Андрэй Кудзік з Вілейкі, жыхар Віцебску Аляксей Прохараў, які размяшчаў заклікі да ўдзелу ў акцыях у сацсетках. За сітуацыяй сочаць правааборонцы з цэнтра «Вясны». Да іх можна звяртацца па дапамогу.

Беларускае Радыё Рацыя

Чытай больш на: https://www.racyja.com/hramadstva/ieramanakha-vikentsiya-kavalkova-vykl/

15.12.2019
Крыніца: Беларускае Радыё Рацыя

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты