Навіны

У Гародні прайшла акцыя супраць расейскай агрэсіі (фота)

У Гародні 15 снежня прайшоў ланцуг супраць інтэграцыі з Расеяй. Акцыя пачалася на вуліцы Маставой каля Прыёрбанку. Пасля яе ўдзельнікі перамясціліся на Стары мост. Міліцыя папярэджвала ўдзельнікаў пра тое, што мерапрыемства несанкцыянаванае. Людзі патрабавалі ў сілавікоў, каб тыя размаўлялі па-беларуску.

У канцы акцыі яе ўдзельнікі скіраваліся да Нёману, каб адправіць па рацэ рэзалюцыю датычную анексійнай палітыкі Расеі супраць Беларусі. Па задуме арганізатараў акцыі гэтая рэзалюцыя праз Нёман павінна даплыць да Балтыйскага мора, а пасля трапіць у Пецярбург, дзе 20 снежня збіраюцца сустрэцца Пуцін і Лукашэнка.

У акцыі супраць інтэграцыі ўзялі ўдзел па розных падліках ад 60 да ста гарадзенцаў. У канцы была зачытана рэзалюцыя і адпраўлены сімвалічны плот па Нёмане.

У час акцыі затрыманняў не было.

 

 

15.12.2019

Відэа

праваабарончыя сайты