Навіны

Калядныя словы ўвесь год

Згод­на ка­лян­дар­на­му цык­лу наб­лі­жа­ем­ся да кан­ца 2019 го­да. Пі­шу ме­на­ві­та пра ка­лян­дар­ны ру­ха­вік, а не пры­род­ны. Бо тое, што дзе­ец­ца на два­ры, цяж­ка пры­пі­саць да тра­ды­цый­на­га цык­ла з па­дзе­лам на зі­му, вяс­ну, ле­та і во­сень. Ка­лі гля­нем на апош­нія га­ды, аказ­ва­ец­ца, што з та­кой сі­ту­а­цы­яй ма­ем да­чы­нен­не ўжо не пер­шы ці дру­гі год. У нас звы­чай­на цеп­ла­люб­ныя наст­роі, та­му боль­шасць ма­іх зна­ё­мых не над­та су­муе па тра­ску­чых ма­ра­зах і гур­бах сне­гу. Асаб­лі­ва ка­лі на­ша хут­кае жыц­цё за­вя­за­нае на ся­дзен­нях не менш хут­кіх ма­шын. Ко­ліш­няе зі­мо­вае над­вор’е бы­ло б хі­ба ка­таст­ро­фай для ця­пе­раш­ніх жы­ха­роў на­шай част­кі све­ту. Доб­рым бо­кам та­кой сі­ту­а­цыі з’яў­ля­ец­ца тое, што менш гро­шай тра­цім на абаг­ра­ван­не да­моў, а ў хат­ніх скла­дах за­ста­ец­ца больш на­за­па­ша­на­га ву­га­лю, дроў ці ін­ша­га па­лі­ва. Зна­чыць, та­кім чы­нам менш ды­му ўзля­тае ў не­ба над на­мі, а мы дзя­ку­ю­чы та­му бу­дзем на­пэў­на зда­ра­вей­шы­мі. Сва­ёй да­ро­гай, чым бу­дзе мож­на па­ліць у на­шых пры­пуш­чан­скіх вё­сках і мя­стэч­ках за не­каль­кі га­доў, цяж­ка ад­ка­заць. Ужо сён­ня жы­ха­ры ляс­ных мяс­цо­вас­цей ма­юць кло­па­ты з на­быц­цём драў­ні­ны ў сва­іх над­ляс­ні­цтвах. Пры­хо­дзіц­ца ехаць за дро­ва­мі і мет­ра­мі ў пры­ват­ныя ля­сы, ка­лі не­а­чыш­ча­ная пуш­ча па­чы­нае на­гад­ваць моц­на хво­ры ар­га­нізм, які пе­раў­т­ва­ра­ец­ца не ў ба­гац­це, але ў смет­ні­цу. Са­ні­тар­ная вы­сеч­ка аж про­сіц­ца. Ці та­ды хат­нія каф­ля­ныя печ­кі абаг­ра­ва­ныя перш за ўсё дро­ва­мі, рад­чэй ву­га­лем бу­дуць мець пра­ва на іс­на­ван­не ў на­шым кра­я­ві­дзе ў су­вя­зі з клі­ма­тыч­ны­мі пат­ра­ба­ван­ня­мі?

За­раз, ка­лі па­він­ны мець зі­мо­вы пе­ры­яд з бе­лым сне­гам і ма­роз­ным, со­неч­ным днём, ма­ем да­чы­нен­не са змроч­ны­мі дня­мі, паз­баў­ле­ны­мі на­ту­раль­на­га свят­ла. Усе ва­кол сноў­да­юц­ца стом­ле­ны­мі, не­жыц­ця­ра­дас­ны­мі. Про­ста, вы­ры­соў­ва­ец­ца воб­раз ча­ла­ве­ка быц­цам з кры­жа зня­та­га. Для ча­ла­ве­ча­га ар­га­ніз­му дэп­рэ­сіў­ныя наст­роі ра­стуць про­ста ма­лан­ка­ва.Та­ды і не ліш­нім бу­дзе га­ва­рыць пра рост хва­роб нер­во­вай сі­стэ­мы. Мая зна­ё­мая ап­тэ­кар­ка ска­за­ла мне, што ця­пер про­ста як ва­да ідуць без рэ­цэп­таў уся­ля­кія вы­на­ход­ні­цтвы на су­па­ка­ен­не ар­га­ніз­ма. Зра­зу­ме­ла, што жыц­цё­выя і пра­цоў­ныя кло­па­ты адыг­ры­ва­юць тут сваю не­ма­лую ро­лю.

Та­кім жыц­цё­вым дэп­рэ­сан­там з’яў­ля­ец­ца ча­ла­ве­чая са­мо­та. Асаб­лі­ва яна ад­чу­валь­ная ў абяз­лю­дзе­лых вё­сках. Бы­вае так, што про­ста тыд­ня­мі ня­ма ка­му на­ве­даць адзі­но­кіх лю­дзей у са­мо­це. Ка­лі ня­ма да ка­го ад­чы­ніць ро­та, то фруст­ра­цыя без­на­дзей­нас­ці па­чы­нае іх да­бі­ваць.

«Ад аг­ля­дан­ня толь­кі тэ­ле­ві­за­ра лю­дзі дур­не­юць», — лю­біць паў­та­раць мой баць­ка, яко­му па­чуц­цё ад­мі­ран­ня род­най вё­скі за кож­ным ма­ім пры­ез­дам пры­но­сіць ба­лю­чыя эмо­цыі. Лю­дзі, якія на сва­іх пля­чах нес­лі гі­ста­рыч­ныя ці эка­на­міч­ныя ця­жа­ры, ста­но­вяц­ца без­да­па­мож­ны­мі пе­рад чар­го­вым го­дам ча­су за­быц­ця. У іх­нія дзве­ры і вок­ны не сту­ка­юць ужо су­се­дзі, толь­кі але­ні, зуб­ры ці дзі­кі ўжо без ані­я­кай бо­я­зі па­ды­хо­дзяць пад дзве­ры хат.

У ма­ім пуш­чан­скім вы­пад­ку зда­ец­ца, што апош­нія мяс­цо­выя лю­дзі апы­ну­лі­ся ў сво­е­а­саб­лі­вым ма­на­сты­ры з най­больш су­ро­вы­мі ма­на­скі­мі пра­ві­ла­мі. Пуш­чан­скі ма­на­стыр са што­дзён­най ма­літ­вай сва­іх сы­ноў і до­чак за­но­сіць Бо­гу прось­бу пра па­мі­ла­ван­не і на­дзею. І яны гэ­тую ма­літ­ву вы­маў­ля­юць у поў­най па­кор­лі­вас­ці і бяз­меж­най ве­ры ў спра­вяд­лі­васць Уся­выш­ня­га. Толь­кі на яго і сва­іх дзя­цей за­ста­ло­ся ў іх спа­дзя­вац­ца, на іх на­вед­ван­не ці пры­нам­сі як най­час­цей­шае тэ­ле­фа­на­ван­не. Не­пат­рэб­ныя на­шым баць­кам і дзя­ду­лям вы­тан­ча­ныя па­да­рун­кі пад ёл­ку. Не яны з’яў­ля­юц­ца тым вы­яў­лен­нем на­шай па­ва­гі да іх­ня­га зям­но­га ван­д­ра­ван­ня. Сло­ва і раз­мо­ва — най­леп­шая, свя­точ­ная па­дзя­ка пры­не­се­ная на­мі. Трэ­ба нам спя­шац­ца з та­кі­мі свя­точ­ны­мі па­да­рун­ка­мі, каб пап­ро­сту не бы­ло за­поз­на. А прас­пя­ва­ныя су­поль­на ка­ляд­кі бу­дуць лу­наць над на­мі круг­лы год. «Дай Бо­жа да­жыць да Ка­ляд у на­ступ­ным го­дзе», — бу­дзем га­ва­рыць гэ­тае па­жа­дан­не за ка­ляд­ным ста­лом. Да­жыць, але не ў чар­го­вым го­дзе са­мо­ты і маў­чан­ня.

Яў­ген ВА­ПА

19.12.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Люты 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
242526272829

Відэа

праваабарончыя сайты