Навіны

У Гародні зруйнавалі гістарычны будынак (фота)

19 снежня ў Гародні на вуліцы Валковіча (на рагу з вуліцай 17 Верасня) у гістарычным мікрараёне Новы Свет зруйнавалі стары драўляны дом. Руйнаванне пачалося з самага ранку яшчэ ў прыцемку. 

Гісторыкі, некаторыя грамадскія актывісты і жыхары выступалі супраць руйнавання гэтага помніка драўлянай архітэктуры. Аднак улада вырашыла інакш.

Больш пяці гадоў таму будынак быў прызнаны аварыйным, жыхароў перасялілі з гэтага дому. Ніякага іншага прызначэння для дома не знайшлі. Цяпер нібыта месца для новай забудовы будзе праданае з аўкцыёну. А інвестар новай будоўлі павінен будзе пабудаваць будынак адпаведны паводле архітэктуры ранейшаму. Для гэтага перад руйнаваннем былі зроблены чарцяжы і фотаздымкі. Пра гэта заявіў старшыня гарадзенскага гарвыканкаму Мечыслаў Гой. Аднак ці будзе выканана гэтае абяцанне - невядома.

Грамадскія актывісты даводзілі гарадскім уладам, што руйнаваць будынак нельга, таму што ён уваходзіць у ахоўную зону, якую зусім нядаўна зацвердзілі. Аднак гэтыя галасы не былі пачутыя. 

Відэа

праваабарончыя сайты