Навіны

У Гародні затрыманні актывістаў за акцыю за Незалежнасць

У Гародні з раніцы 20 снежня затрымалі Вадзіма Саранчукова. Гэта адбылося калі палітык заводзіў малодшага сына ў садок. Затрыманне старшыні гарадзенскай арганізацыі Партыі БНФ імаверна звязана з акцыяй, якая павінна адбыцца сёння ў Менску. Магчыма таксама, што Саранчукова затрымалі за ўдзел у акцыі, якая адбылася ў Гародні 15 снежня. Саранчукова завезлі ў РАУС Кастрычніцкага раёну. 

Пазней у Гародні затрыманы таксама грамадскі актывіст Сяргей Верамеенка. Яго павезлі ў РАУС Ленінскага раёну на вуліцы Дубко. Паводле папярэдняй інфармацыі Верамеенку затрымалі за ўдзел у акцыі 15 снежня.

Верамеенку затрымалі, калі ён збіраўся разам з жонкай на таксі ехаць на працу. Ля дома стаяў бус, якім Верамеенку павезлі.

Як стала вядома пазней, ля хаты Мікалая Саляніка дзяжурыць машына міліцыі. Актывіст пакуль не выходзіць на вуліцу.

Такая сама сітуацыя і ў іншага гарадзенскага актывіста Ежы Грыгенчы.

Па папярэдніх звестках на актывістаў складаюць пратаколы за акцыю за Незалежнасць, якая прайшла ў Гародні 15-га снежня.

 

Відэа

праваабарончыя сайты