Навіны

Штрафы за Незалежнасць

Гарадзенскіх актывістаў пакаралі за акцыю за Незалежнасць, якая адбылася ў Гародні 15 снежня.

Да вялікіх штрафаў засуджаны затрыманыя 20 снежня ў горадзе над Нёманам Ежы Грыгенча, Сяргей Верамеенка, Вадзім Саранчукоў і Уладзімір Арцыман.

Усіх затрыманых раніцай і днём адпусцілі з РАУСаў бліжэй да вечару. 

Сяргея Верамеенку суддзя Дзмітрый Бубенчык аштрафаваў на 30 базавых велічынь, Вадзіма Саранчукова суддзя Руслан Хіхол на 25 велічынь, Ежы Грыгенчу суддзя Наталля Козел на 10 велічынь, Уладзіміра Арцымана суддзя Руслан Гурын на 10 велічынь. 

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты