Навіны

Калядны хаос

Сё­лет­ні пе­рад­с­вя­точ­ны пе­ры­яд як на да­ло­ні па­каз­вае поў­нае ра­зы­хо­джан­не па­між све­там рэ­аль­ным і вір­ту­аль­на-ме­дый­ным. З ад­на­го бо­ку днём на два­ры ма­ем тэм­пе­ра­ту­ру пад плюс дзе­сяць і тра­ва зе­ля­нее, быц­цам за­раз ме­лі пас­віц­ца на ёй ве­лі­код­ныя ба­ран­чы­кі і авеч­кі. А за гры­ба­мі на ка­ляд­ны боршч то пэў­на за­раз бу­дзем вып­раў­ляц­ца ў лес са­мі, каб наз­бі­раць іх све­жых, а не куп­ляць су­ша­ныя лет­няю па­рою. Мо­жа маё пі­сан­не ў гэ­тым мес­цы зда­вац­ца трыз­нен­нем, але клі­мат вы­раб­ляе та­кія шту­кі, што ўся­го мож­на спа­дзя­вац­ца ця­гам блі­жэй­шых га­доў. На­пры­клад, па га­дах ацяп­лен­ня мо­жа да нас за­ві­таць ле­дзя­ное па­вет­ра і ніз­кія тэм­пе­ра­ту­ры, што не ёсць ні­чым дзі­вос­ным у гі­сто­рыі сён­няш­няй Еў­ро­пы. Мі­ні­маль­ныя змен­лі­вас­ці аба­ра­чэн­ня Зям­лі ва­кол сва­ёй во­сі ў да­чы­нен­ні да Сон­ца мо­гуць так­са­ма са­дзей­ні­чаць неп­рад­ба­ча­ным ні­кім клі­ма­тыч­ным ана­ма­лі­ям. Вя­до­ма, ця­гам ста­год­дзяў за та­кі­мі зме­на­мі ідуць роз­ныя ка­таст­ро­фы ў бі­я­ла­гіч­ным жыц­ці Зям­лі ўключ­на з ча­ла­ве­чым ро­дам. Па­куль усе аб’­яў­ля­юць зма­ган­не за эка­ла­гіч­ную энер­гію, але коль­кі трэ­ба ін­шай энер­гіі і з ча­го яе вы­ра­біць? Для прык­ла­ду, на на­шым хмур­ным Пад­ляш­шы ат­ры­маць яе з сон­ца і вет­ру і жыць толь­кі з яе — аб­са­лют­ная ўто­пія. І так ва ўсім све­це, поў­ным клі­ма­тыч­ных су­пя­рэч­нас­цей, нель­га ад­ным рас­па­ра­джэн­нем зра­біць ура­ні­лоў­ку для ўсіх. Тут із­ноў ві­даць, што га­лоў­ную му­зы­ку за­каз­ва­юць тыя, у ка­го гро­шы і па­лі­тыч­ная сі­ла.

Але вяр­та­ем­ся ме­на­ві­та да вір­ту­аль­най, эка­ла­гіч­най раў­на­ва­гі, якая ця­гам ужо звыш ме­ся­ца вы­лі­ва­ец­ца з рэк­лам­ных га­зет­ных анон­саў ды ра­дыё- і тэ­ле­ро­лі­каў. Тут з дру­го­га бо­ку ма­ем пры­го­жыя зі­мо­выя кра­я­ві­ды, ма­роз, які сці­скае над­вор’е і цу­доў­на зас­не­жа­ныя ёлач­кі, што быц­цам сва­ім па­хам за­поў­няць на­шы ква­тэ­ры про­ста з тэ­ле­ві­зій­на­га эк­ра­на. Па­куль яш­чэ спе­цы па рэк­лам­ных штуч­ках не пры­ду­ма­лі, каб нам, ап­ра­ча воб­ра­зу і го­ла­су, пра­па­на­ваць па­хі рэк­ла­ма­ва­ных пра­дук­таў. Ка­лі гэ­та пры­ду­ма­юць, по­бы­та­вая шы­заф­рэ­нія пе­ра­ся­чэ чар­го­вы ру­бі­кон, а яе рас­п­ра­цоў­ш­чы­кі аза­ло­цяц­ца пры­быт­кам у неў­яў­ляль­ных раз­ме­рах. У та­кім блас­ла­вё­ным зі­мо­вым кра­я­ві­дзе ўсе зай­ма­юц­ца толь­кі па­куп­ка­мі, перш за ўсё элек­т­рон­ных пры­чын­да­лаў, што зман­лі­ва пры­цяг­ва­юць ча­ла­ве­ка ў кра­і­ну се­ціў­най са­мо­ты. А тоў­стыя свя­тыя Мі­ка­лаі пра­па­ну­юць пе­ра­важ­на ес­ці са­лод­кія ла­сун­кі і піць на­піт­кі, ад якіх ча­ла­век сам хут­ка бу­дзе як той свя­точ­ны таў­стун з бе­лай ба­ра­дой і чыр­во­най ша­пач­кай на га­ла­ве.Та­му ні­чо­га дзіў­на­га, што ра­дзей дзе­ці здоль­ны ба­чыць сап­раў­д­ных свя­тых Мі­ка­ла­яў, якія не за­віт­ва­юць у іх­нія ха­ты з той пры­чы­ны, што іх­нія тоў­стыя азад­кі і жы­ва­ты проста не ў змо­зе пра­ціс­нуц­ца праз ад­ту­лі­ны звы­чай­ных ко­мі­наў. Па-мой­му ёсць яш­чэ ад­на пры­чы­на, што зні­ка­юць сап­раў­д­ныя цац­кі для на­шых дзя­цей. Про­ста коль­касць уся­ля­кіх смар­т­фо­наў, ай­фо­наў, ай­па­даў і та­му па­доб­ных вы­на­ход­ні­цтваў, пра якія про­сіць боль­шасць на­шых пад­лет­каў і да­рос­лых, вык­лі­кае та­кія элек­т­ра­маг­не­тыч­ныя бу­ры, ад якіх дур­не­юць на­ві­га­цый­ныя маз­гі але­няў у сан­ках і іх­ніх улас­ні­каў. Зу­сім не здзіў­лю­ся, ка­лі там, у ня­бес­най да­рож­най пра­сто­ры, пач­нуць зда­рац­ца дзіў­ныя ка­лі­зіі з удзе­лам ка­ляд­ных пе­ра­воз­чы­каў. А з не­ба нам на га­ла­ву па­сып­люц­ца раз­бі­тыя са­ні, ро­гі але­няў, шап­кі Мі­ка­ла­яў і... пе­раб­лы­та­ныя па­да­рун­кі, якія ўжо за­раз ста­лі не­ад’­ем­най част­кай па­куп­ніц­кай нар­ка­ты. Хо­ча­це ве­рыць, ці не ве­рыць, але я ў свя­точ­ным пе­ры­я­дзе ба­ю­ся ха­дзіць па лю­бых кра­мах. Бе­ру­чы пад ува­гу тут, на Пад­ляш­шы, пра­цяг­ласць ка­та­ліц­ка-пра­ва­слаў­на­га ка­ляд­на­га пе­ры­я­ду, мож­на ад­чуць на кож­ным кро­ку як ча­роў­ныя Мі­ка­лаі пе­ра­мень­ва­юц­ца ў зграю свя­точ­на ап­ра­ну­тых злос­ных са­бак, якія лю­бым спо­са­бам хо­чуць даб­рац­ца да нас і на­шых ка­шаль­коў. Про­ста, га­ла­ва не выт­рым­лі­вае гэ­тай кан­сум­п­цый­най мі­тус­ні і му­зыч­на-слоў­най брах­ні. Што тут га­ва­рыць пра нас, да­рос­лых, якія пад­да­юц­ца шу­му рэк­ла­мы. А што ад­бы­ва­ец­ца ў маз­гах і псі­хі­цы дзя­цей, лепш не згад­ваць. Ба­чы­це са­мі, што пі­шу­чы пра свя­та Ка­ляд не зга­даў я да гэ­тай па­ры та­ям­ні­цу на­ра­джэн­ня Ісу­са Хры­ста, не за­ду­маў­ся над сэн­сам і пат­рэ­бай по­сту ў гэ­тым ча­се. Урэш­це не зга­даў пра сут­насць ка­ляд­ных свят у хрыс­ці­ян­скай ве­ры. Ці ж та­кім быць све­ту за­раз і да­лей?

Яў­ген Ва­па

24.12.2019 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Архіў

Красавік 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
27282930

Відэа

праваабарончыя сайты