Навіны

Удзельнікі акцыі “За Незалежнасць” абскарджваюць рашэнні судоў

Першыя з асуджаных за акцыю “За Незалежнасць”, якая адбылася у Гародні 15-га снежня, Сяргей Верамеенка, Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман абскардзілі судовыя рашэнні раённых судоў у абласным судзе. Гэтых актывістаў, якія выйшлі 15-га снежня звярнуць увагу грамадскасці да пытання беларускай Незалежнасці, раённыя суды пакаралі вялікімі штрафамі. Яшчэ большым ёсць іх здзіўленне, што беларуская дзяржава праз свае сілавыя і судовыя інстытуты карае тых, хто бароніць незалежнасць гэтай дзяржавы. Таму важным ёсць не толькі сама акцыя, але і працяг гэтай тэмы ў тым ліку і ў судах.

Актывісты збіраюцца прайсці ўсе судовыя інстанцыі, і пасля перадаць матэрыялы ў міжнародныя структуры, дзе, праўдападобна, будуць таксама вельмі здзіўленыя такім стаўленнем сённяшніх дзяржаўных структур да патрыятычных колаў беларускага грамадства.

Таксама аштрафаваныя за ўдзел у акцыі 15 снежня Вадзім Саранчукоў і Мікалай Салянік чакаюць копіі рашэнняў судоў над імі, каб звярнуцца з аналагічнымі скаргамі.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты