Навіны

Беларуская ялінка ў Гародні (фота)

У Цэнтры гарадскога жыцця Гародні 28 снежня прайшла святочная Беларуская ялінка для дзяцей. Праграма была вельмі цікавая і разнастайная. Прысутныя дзеці і дарослыя пабачылі і Святога Мікалая, і Снягурку, і Лесавіка ды Балотную пачвару. Таксама паслухалі цудоўныя вершы дзяцей. За расказванне вершаў усе дзеці атрымалі падарункі. Усе разам вадзілі карагод вакол ялінкі, гулялі ў гульні, адгадвалі загадкі. Можна было пабачыць шматлікія навагоднія касцюмы.

У Беларускай ялінцы брала ўдзел каля сотні малых беларусаў і беларусак. Усе былі вельмі задаволеныя, што трапілі на гэтую пераднавагоднюю імпрэзу.

Відэа

праваабарончыя сайты