Навіны

Прэзентацыя манаграфіі Янкі Трацяка (фота)

29 снежня ў Цэнтры гарадскога жыцця Гародні адбылася прэзентацыя новай манаграфіі ведамага навукоўца-культуролага і пісьменніка Янкі Трацяка. Яна сабрала зацікаўленых навукоўцаў, літаратараў, грамадскіх актывістаў Гародні. Новая кніга даследзінаў Янкі Трацяка называецца „Беларускае каталіцкае духавенства ў сацыякультурным працэсе першай паловы ХХ стагоддзя". Гэта лагічны працяг папярэдняй працы навукоўца. У новым выданні паказаны не толькі тэндэнцыі фармавання і развіцця беларускага духавенства, знешнія ўмовы яго працы, але і прыведзена багатая фактура, якая будзе карысна і для краязнаўцаў, і для журналістаў, і для навукоўцаў.
Аўтар расказаў пра канцэпцыю выдання, пра сваё бачанне развіцця беларускага каталіцкага руху ў акрэслены перыяд, пасля чаго адказаў на пытанні прысутных. 

Відэа

праваабарончыя сайты