Навіны

2019-ты год у Гародні заканчваецца пераследамі актывістаў

Не толькі 2019-ты год на Гарадзеншчыне заканчываецца пераследамі актывістаў, але і Новы, 2020-ты год пачынаецца з судовых спраў. Літаральна ў апошні і перадапошні дзень 2019-га году кіраўнік гарадзенскага БНФ Вадзім Саранчукоў і прадстаўнік БНК, выдомы гарадзенскі палітык і актывіст Мікалай Салянік паспелі падаць скаргі на рашэнні раённых судоў, якія засудзілі іх за акцыю “За Незалежнасць”, што адбылася 15-га снежня ў Гародні.

Падобныя скаргі за аналагічныя прысуды пару дзён раней падалі і іншыя гарадзенскія актывісты, Сяргей Верамеенка, Ежы Грыгенча і Уладзімір Арцыман. Дзяржава праз свае інстытуты, і сілавыя і судовыя, пакарала гэтых людзей за тое, што яны выступілі за Незалежнасць гэтай дзяржавы і выйшлі на акцыю ў яе падтрымку. Менавіта гэтая акцыя і была прызнана несанкцыянаванай.

Зрэшты, для Гародні гэта не навіна. Ужо многа год запар, год заканчываецца і пачынаецца судовымі справамі. Пераважна гэта былі справы, заведзеныя сілавікамі за ўшанаванне памяці паўстанцаў 1863-64-га гадоў што традыцыйна праходзіць штогод у Свіслачы. У гэтам годзе, і ў пачатку 2020 года, гэта будуць суды за акцыю “За Незалежнасць”. Даволі сімвалічна, бо і паўстанцы 1863-64-га гадоў змагаліся за гэта.

У гэтым годзе, пры перазахаванні парэшткаў кіраўніка паўстання Кастуся Каліноўскага і іншых паўстанцаў у Вільні беларусы паказалі ўсяму свету, наколькі важным для іх ёсць пытанні Волі і Незалежнасці. Менавіта гэта яны паказваюць і зараз, на акцыях “За Незалежнасць”.

Многія з іх сустрэнуць Новы 2020-ты год адбываючы адміністрацыйны арышт.

Падтрымаем іх паштоўкамі і ўспомнім пра іх за святочным сталом.

Скажам тост За Незалежнасць!!!

Жыве Беларусь!!!

Відэа

праваабарончыя сайты