Навіны

Каляндар Гарадзеншчыны на студзень 2020 году

Каляндар памятных і круглых датаў Гарадзеншчыны на студзень 2020 году

1 студзеня

100 гадоў таму (1920) – У мяст. Турэц (Карэліцкі р-н) нарадзіўся Барыс Рагуля, дзеяч нацыянальнага руху ў 1940-ыя, кіраўнік Саюзу Беларускай Моладзі на Наваградчыне, намесьнік прэзыдэнта БЦР на Наваградзкую акругу (1944). Пасьля вайны дзеяч эміграцыі (Бельгія, Канада), віцэ-прэзыдэнт Рады БНР.

30 гадоў таму 1990 – Створаны Слонімскі драматычны тэатр.

2 студзеня

110 гадоў таму (1910) – У в. Малая Альшанка (Гарадзенскі р-н) нарадзіўся Вацлаў Папуцэвіч (у эміграцыі Пануцэвіч), беларускі грамадзкі дзеяч, гісторык, дзеяч эміграцыі (Нямеччына, ЗША).

70 гадоў таму (1950) – У Варшаве памёр Юзаф Ядкоўскі, польскі археолаг, гісторык, краязнавец, калекцыянер, музеязнавец. Нараджэнец Гародні.

3 студзеня

90 гадоў таму (1930) – У в. Дэгісі (Смургонскі р-н) нарадзіўся Канстанцін Іваноўскі, удзельнік беларускага антыкамуністычнага падпольнага вучнёўскага руху ў Смургонях у 1949-50.

5 студзеня

210 гадоў таму (1810) – Памёр Казімір Рагоўскі, тэолаг-езуіт, філосаф, педагог. Вучыўся і працаваў у Слоніме, выкладаў у Наваградку.

6 студзеня

410 гадоў таму (1610) – Памёр Андрэй Волан (нар. у 1530 у маёнтку Біюцішкі, Ашмянскі р-н), беларускі грамадзкі дзеяч, філосаф, правазнавец, пісьменьнік. Пахаваны ў Біюцішках.

215 гадоў таму 1805 – У Сьвіслачы нарадзіўся Вінцэнт Седлікоўскі, удзельнік паўстаньня 1830 году.

7 студзеня

Раство Хрыстова (Каляды) па юльянскім праваслаўным календары.

95 гадоў таму (1925) – У Варшаве памёр Марыян Абрамовіч, рэвалюцыянер-народнік, публіцыст, дзеяч культуры. Вывучаў на Наваградчыне беларускую мову.

8 студзеня

40 гадоў таму (1980) – У Беластоку памёр Канстанцін Кіслы, беларускі праваслаўны, грамадзка-культурны дзеяч, кампазітар і дырыжор. У пачатку 1930-ых жыў і дзеіў у Слоніме.

10 студзеня

220 гадоў таму (1800) – У м. Кулігоўшчына (Кобрыньскі р-н) нарадзіўся Адам Сузін, удзельнік вызвольнага руху, падарожнік. У 1819 скончыў Гарадзенскую гімназію.

11 студзеня

40 гадоў таму (1980) – Памёр Антон Ус, беларускі і расейскі грамадзка-культурны дзеяч. Нараджэнец в. Мішуковічы (Івейскі р-н).

14 студзеня

40 гадоў таму (1980) – Памёр Пятрусь Граніт (сапр. Іван Івашэвіч), беларускі паэт, педагог. Пахаваны на радзіме ў в. Зачэпічы (Дзятлаўскі р-н).

15 студзеня

135 гадоў таму (1885) – У Варшаве памёр Антон Адынец, паэт, філамат, перакладнік, выдавец. Нараджэнец Гяйстунаў (Ашмянскі р-н).

80 гадоў таму (1940) – Увядзеньне новага адміністацыйна-тэрытарыяльнага падзелу на далучанай да СССР тэрыторыі Заходняй Беларусі.

35 гадоў таму (1985) – У Гародні адчынены рэспубліканскі музей атэізму і гісторыі рэлігіі (зь верас. 1989 – Беларускі дзяржаўны музей гісторыі рэлігіі).

16 студзеня

20 гадоў таму (2000) – У Гародні адбылася агульнабеларуская cустрэча ветэранаў  нацыянальна- вызвольнага руху – вязьняў сталiнскiх канцлягероў.

17 студзеня

1985 – У Беластоку памёр Піліп Кізевіч, дзеяч нацыянальнага заходнебеларускага руху, актывіст ТБШ.

18 студзеня

1930 – У в. Чамяры (Слонімскі р-н) нарадзіўся Сьцяпан Міско (пам. у 2010 у Менску), беларускі мастацтвазнавец, культуролаг, дысідэнт.

20 студзеня

115 гадоў таму (1905) – У Слуцку нарадзіўся (паводле інш. зьв. 25 студз.) Ян Пятроўскі, рэлігійны дзеяч, літаратар, выдавец, дзеяч беларускай эміграцыі (Нямеччына, Аўстрыя, ЗША). Працаваў пастарам у Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н).

65 гадоў таму (1955) – У Гданьску памёр Лукаш Дзекуць-Малей, беларускі грамадзкі і рэлігійны дзеяч. Пахаваны на гданьскіх могілках. Нараджэнец Слоніму.

15 гадоў таму (2005) – Памёр Ян Новак-Езяранскі (паходзіў з Гарадзеншчыны), польскі грамадзка-палітычны дзеяч, публіцыст, журналіст, які спрыяў беларускаму нацыянальнаму руху.

22 студзеня

130 гадоў таму (1890) – У в. Дзедзіна (Мёрскі р-н) нарадзіўся Ільдафонс Бобіч, беларускі рымска-каталіцкі сьвятар, выдавец. З 1923 працаваў пробашчам у Германавічах, у 1930-44 –у Іўі. Пахаваны ў Іўі каля касьцёлу.

24 студзеня

210 гадоў таму (1810) – У в. Гаўя (Івейскі р-н) нарадзіўся Уладзіслаў Брахоцкі, грамадзкі дзеяч, удзельнік паўстаньня 1863-64.

25 студзеня

130 гадоў таму (1890) – У в. Нясутычы (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Аляксандар Стагановіч, беларускі грамадзка-палітычны дзеяч, удзельнік БНС, эмігрант (Нямеччына, ЗША).

26 студзеня

30 гадоў таму (1990) – Беларуская мова Вярхоўным Саветам БССР была абвешчана ў Беларусі адзінай дзяржаўнай.

27 студзеня

130 гадоў таму (1890) – У в. Вераскава (Наваградзкі р-н) нарадзіўся Філарэт Родзька, беларускі настаўнік, быў у войску Булак-Балаховіча, дзеяч эміграцыі (ЗША). Працаваў у Вераскаве і Наваградку.

28 студзеня

25 гадоў таму (1995) – У Англіі ў Лонданскім  хосьпісе  Сьвятога  Крыстофера памёр Мар’ян Богуш-Шышка, беларуска-польскі мастак, педагог. Нараджэнец в. Трокенікі (Астравецкі р-н).

31 студзеня

15 гадоў таму (2005) – У Пінску памёр Кастусь Рамановіч, удзельнік падпольнага Саюзу Вызваленьня Беларусі ў Наваградку, вязень савецкіх канцлягераў. Нараджэнец в. Лозкі (Наваградзкі р-н).

 

 

31.12.2019

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Відэа

праваабарончыя сайты