Навіны

Гарадзеншчына. Новы год пачаўся з судоў

Праўда, першы суд у гэтым годзе 2020 над удзельнікам акцыі “За Незалежнасць” быў надзвычай кароткі. Суддзя Лідскага раённага суда Вячаслаў Мацук, які меўся разглядаць справу Іллі Шаблінскага, на якога лідскія міліцыянты склалі пратакол за ўдзел 22-га снежня ў несанкцыянаваным мерапрыемстве, проста паклікаў да сябе Іллю, паразмаўляў з ім, аддаў адабраны на акцыі ў таго тэлефон, і перанёс суд на 10-га студзеня на 14.00.

Каля дзясятка грамадскіх актывістаў з Ліды і Бярозаўскі, якія сабраліся падтрымаць на судзе Іллю, збіраюцца зрабіць гэта і 10-га.

А ў Гародні ўдзельнікі акцыі “За Незалежнасць”, якія ўжо абскардзілі рашэнні судоў першых інстанцый, сталі атрымліваць паведамленні, што неўзабаве іх скаргі будзе разглядаць абласны суд.

Так пачаўся Новы год 2020 на Гарадзеншчыне.

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты