Навіны

Калядны хаос-3

Пі­шу­чы пра ка­ляд­ны ха­ос, для нас, пад­ляш­скіх бе­ла­ру­саў, трэ­ба аба­вяз­ко­ва яш­чэ асоб­на за­ся­ро­дзіц­ца на свят­ка­ван­ні двух Но­вых га­доў, Сіль­вест­ра і Шчод­ра­га ве­ча­ра. Вось ка­лян­дар­ная, юлі­ян­ска-гры­га­ры­ян­ская рэ­ча­іс­насць выз­на­чае нам фун­к­цы­я­на­ван­не ў жыц­цё­вым і ду­хоў­ным вы­мя­рэн­ні. І ме­на­ві­та з сак­раль­на-ду­хоў­ным бо­кам свя­точ­на­га пе­ры­я­ду ма­ем што­раз боль­шыя кло­па­ты. Бо ка­лі ў ка­то­лі­каў час по­сту пе­рад Раж­джа­ством Хры­сто­вым з’яў­ля­ец­ца ча­сам ра­дас­на­га ча­кан­ня, то наш пра­ва­слаў­ны Пі­лі­па­вы пост не па­мя­няў сва­іх прын­цы­паў. А тут ты­дзень пе­рад Ка­ля­да­мі па ста­рым сты­лі ма­ем ня­бач­ны, але ве­ка­пом­ны і свят­ка­ва­ны па ўсім све­це Сіль­ве­стар і Но­вы год. Як та­ды выт­ры­маць у ду­хоў­ным пос­це, ка­лі ўсё ва­кол ві­руе ў тан­цы і нач­ных ве­ча­ры­нах. Пра што тут ду­маць у су­ці­шэн­ні і спа­коі, ка­лі на­шы ся­мей­ні­кі ма­юць адзін га­лаў­ны боль — як ап­ра­нуц­ца ў гэ­тую ноч, ці якія стра­вы на­рых­та­ваць на свя­точ­ны стол, каб не са­ро­мец­ца пе­рад гас­ця­мі. А по­тым пас­ля цяж­кай но­чы пры­хо­дзіць дзень, у якім абед з пад­трым­кай пра­цэн­т­ных на­піт­каў бы­вае ры­ту­аль­най част­кай пер­ша­га дня но­ва­га го­да і ў га­ла­ве ня­ма мес­ца для бу­ду­ча­га но­ва­на­ро­джа­на­га. У та­кой сі­ту­а­цыі будзь ты ра­зум­ным і пры­ду­май Са­ла­мо­на­ву раз­вяз­ку. Усе ўжо звык­лі­ся з та­кой рэ­ча­іс­нас­цю і, ма­быць, ат­рым­лі­ва­ем ней­кае ня­пі­са­нае ад­пуш­чэн­не гра­хоў за жыц­цё-быц­цё ў паст­цы Но­ва­га го­да. Але не заў­сё­ды так бы­ва­ла. Па­мя­таю як мае баць­кі зла­ва­лі на май­го ста­рэй­ша­га бра­та, ка­лі пры кан­цы ся­мі­дзя­ся­тых га­доў з сяб­ра­мі вы­браў­ся на Сіль­вест­ра ў Гай­наў­ку. Ап­ра­ча дум­кі, а што ж яны бу­дуць там вы­раб­ляць, га­лоў­най спра­вай быў факт здзяй­с­нен­ня вя­лі­ка­га грэ­ху ў апош­ні ты­дзень по­сту. Стра­шан­не пек­лам пра­яў­ля­ла­ся амаль у кож­ным ска­зе ў час га­ра­чай спрэч­кі па­між баць­ка­мі і бра­там. Як по­тым ака­за­ла­ся, тое ж са­мае выс­лу­хоў­ва­лі бра­та­вы сяб­ры ў сва­іх да­мах. Вя­ско­вая гра­мад­ская дум­ка не да­пу­ска­ла да ся­бе фак­ту ра­ска­лы­ха­най гуль­ні ў няз­год­нас­ці з па­рад­кам Бо­жым па юлі­ян­скай тра­ды­цыі. Са свай­го сту­дэн­ц­ка­га пе­ры­я­ду згад­ваю та­кія Ка­ля­ды, што яш­чэ ў час хат­няй ура­чы­стай вя­чэ­ры не заў­сё­ды бы­лі сі­лы па­спра­ба­ваць усіх страў, на­рых­та­ва­ных ма­мі­ны­мі ру­ка­мі. Над­та со­рам­на бы­ло слу­хаць слоў баць­коў, як то ўсю Пі­лі­паў­ку пас­ці­лі так як трэ­ба. А тут ся­дзіць блуд­ны сын, які не толь­кі не пас­ціў, але яш­чэ з най­боль­шай аса­ло­дай гра­шыў апош­ні­мі тыд­ня­мі і дня­мі. Та­кія кар­ці­ны ўсплы­ва­лі мне пе­рад ва­чы­ма, ка­лі ме­на­ві­та ле­жа­чы ў лож­ку слу­хаў ад са­мо­га па­чат­ку да кан­ца на­ва­год­ні кан­цэрт па­жа­дан­няў на Ра­дыё Ра­цыя. І як за­раз не сім­ва­ліч­на, але і сам на­ды­ход поў­на­чы ў той са­мы дзень трэ­ба ад­зна­чаць двой­чы. Тут роз­ні­ца не двух тыд­няў, але дзвюх га­дзін, якія жы­ха­роў Зуб­роў, Кры­нак, Баб­роў­нік і нас усіх праз мя­жу пе­ра­но­сяць у хут­чэй­шае вы­мя­рэн­не ча­су і Но­ва­га го­да. Ле­жа­чы пры ра­ды­ёп­ры­ём­ні­ку па­ду­ма­ла­ся мне, што зу­сім рэ­аль­ным мо­жа быць зда­рэн­не, ка­лі на два­нац­ца­тую па­вод­ле бе­ла­ру­ска­га ча­су да­е­хаць і па­він­ша­ваць сяб­роў у Га­род­ні і на тую ж са­мую два­нац­ца­тую на­ша­га ча­су вяр­нуц­ца ў Бе­ла­сток і тут слу­хаць два­нац­цаць уда­раў га­дзін­ні­ка. Тэ­о­рыя ад­нос­нас­ці ча­су про­ста на­ві­да­во­ку на­ват для най­боль­шых ма­ла­ве­раў. Так­са­ма слу­ха­ю­чы кан­цэрт да­ло­ся заў­ва­жыць, што ўсё ж та­кі для боль­шас­ці на­ша­га вя­ско­ва­га на­сель­ні­цтва свят­ка­ван­не па поў­най пра­гра­ме но­ва­га го­да ча­ка­ец­ца з тры­нац­ца­та­га на ча­тыр­нац­ца­та­га сту­дзе­ня. Ад­нак цы­ві­лі­за­цый­ны ка­лян­дар­ны вык­лік не даз­ва­ляе так­са­ма ста­яць збо­ку, ка­лі свят­ку­юць ін­шыя. Та­му вель­мі мне па­да­ба­лі­ся прось­бы пра му­зы­ку. Ад­ны ха­це­лі яш­чэ слу­хаць ка­ля­дак, як у пос­це вы­па­дае, дру­гія раск­руч­ва­лі­ся пры за­стол­лі з на­шым бе­ла­ру­скім ды­ска-по­ла, з му­зы­кай, пры якой, аказ­ва­ец­ца, лю­бяць гу­ляць і ад­па­чы­ваць мі­льё­ны па­ля­каў. Слу­ха­ю­чы кан­цэрт на Ра­дыё Ра­цыя, ад­чу­ваў я, якую важ­ную мі­сію вы­кон­вае гэ­тая пе­ра­да­ча ў сён­няш­нім све­це са­мо­ты і за­быц­ця. Про­стыя, доб­рыя сло­вы лю­дзей да­юць на­дзею ў Но­вым го­дзе, што быц­цё ра­зам — са­мае леп­шае для нас ля­кар­ства.

Яў­ген Ва­па

09.01.2020 Тэгі: Яўген Вапа, Блог

Відэа

праваабарончыя сайты