Навіны

Разгляд скаргаў за акцыю “За Незалежнасць” у Гародні

Ужо ў аўторак 14-га студзеня, Гарадзенскі абласны суд разгледзіць скаргу Ежы Грыгенчы, асуджанага за акцыю “За Незалежнасць” ў Гародні. Разгляд адбудзецца ў 15.00 ў будынку Гарадзенскага абласнога суда па вуліцы Карбышава 20.

Услед за гэтым разглядам пойдуць і наступныя.

Скарга Уладзіміра Арцымана будзе разгледжаная 16-га студзеня ў 15.00 там жа.

Разгляд скаргі Сяргея Верамеенкі пройдзе 23-га студзеня ў 14.30.

Мікалая Саляніка запрасілі на разгляд яго скаргі 21-га студзеня ў 16.30.

Таксама адбудзецца і разгляд скаргі Вадзіма Саранчукова. Час будзе паведамлены пазней.

Усіх гэтых актывістаў раённыя суды Гародні пакаралі за тое, што яны 15-га снежня выйшлі на вуліцу, каб звярнуць увагу грамадства да пытання Незалежнасці нашай Краіны. Усе яны былі абвінавачаныя ў правядзенні несанкцыянаванага мерапрыемства.

Ніхто з асуджаных не спадзяецца на станоўчы разгляд іх скаргаў у Абласным судзе. Але гэтую інстанцыю абавязкова трэба прайсці, каб можна было падаць скаргу ў Камітэт па Правах Чалавека.

Там, напэўна, будуць вельмі здзіўленыя, што дзяржава праз свае сілавыя і судовыя інстытуты карае людзей, якія выступаюць за Незалежнасць гэтай дзяржавы.

Архіў

Жнівень 2020
12
3456789
10111213141516
17181920212223
24252627282930
31

Іншыя навіны

Відэа

праваабарончыя сайты