Навіны

У Чэрыкаве вынесеныя два смяротныя прысуды

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў

Станіслаў Косцеў і Ілля Косцеў

Сёння, 10 студзеня, на выязным паседжанні Магілеўскага абласнога суда ў Чэрыкаве, якое распачалося ў 14.00, суддзя Міхаіл Мельнікаў вынес смяротныя прысуды ў дачыненні да двух братоў – Косцева Іллі і Косцева Станіслава. Іх абвінавачвалі ў забойстве сваёй настаўніцы, якая жыла па суседству, і падпале яе дома.

8 студзеня пракурор запрасіла вышэйшую меру пакарання для двух братоў. 9 студзеня абвінавачаныя выступілі з апошнім словам – хлопцы прызналі віну і раскайвалісь. Сёння на паседжанні пазіцыю абвінавачвання прадстаўляла Юлія Бокая

Судовае паседжанне маніторылі праваабаронцы ПЦ “Вясна” – юрыст Павел Сапелка і каардынатар кампаніі “Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання ў Беларусі” Андрэй Палуда.

Павел Сапелка і Андрэй Палуда каля будынка суда Чэрыкаўскага раёна
Павел Сапелка і Андрэй Палуда каля будынка суда Чэрыкаўскага раёна

 

Цікава, што той жа суддзя – Міхаіл Мельнікаў – асудзіў да смерці Аляксандра Асіповіча.

Андрэй Палуда перад судовым паседжаннем у Чэрыкаве
Андрэй Палуда перад судовым паседжаннем у Чэрыкаве

 

Рашэнне Магілёўскага абласнога суда можа быць абскарджана ў судзе вышэйшай інстанцыі.

 

http://spring96.org/be/news/95680

Архіў

Ліпень 2020
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031

Відэа

праваабарончыя сайты